Алег Мікалаевіч Іваноў

Алег Мікалаевіч Іваноў (нар.11 жніўня 1961) — беларускі дыпламат.

Алег Мікалаевіч Іваноў
Пасол Беларусі ў Таджыкістане[d]
сакавік 2016 — 2021
Нараджэнне 11 жніўня 1961(1961-08-11) (62 гады)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Месца працы

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1984), аспірантуру гэтага інстытута (1987), курсы Цэнтра палітычных і дыпламатычных даследаванняў пры МЗС Вялікабрытаніі (1994).

У 1987—1992 гг. — Асістэнт кафедры агульнай гігіены Мінскага медыцынскага інстытута. У 1992—1995 гг. — Другі, першы сакратар аддзела міжнароднага супрацоўніцтва па праблемах чарнобыльскай катастрофы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 1995—1999 гг. — Саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі / Пастаяннага прадстаўніцтва пры міжнародных арганізацыях у Жэневе.

У 1999—2001 гг. — Начальнік упраўлення экалагічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2009—2014 гг. — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

У 2014—2016 гг. — намеснік начальніка ўпраўлення еўразійскай інтэграцыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З сакавіка 2016 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан.