Алег Мікалаевіч Елісеенкаў
Алег Елісеенкаў (нар. 21 верасня 1958, Спас-Дземенск, РСФСР) — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Алег Мікалаевіч Елісеенкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 верасня 1958 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 21 верасня 1958 года ў Спас-Дземенску ў сям’і настаўніцы і музыканта.
Вырас у Маладзечне, куды бацькі пераехалі ў хуткім часе пасля нараджэння сына. Яго бацька быў адным з першых выкладчыкаў Маладзечанскага музычнага вучылішча.
У 1973 годзе скончыў Маладзечанскае музычнае вучылішча па спецыяльнасці «Тэорыя музыкі».
З’яўляўся дацэнтам кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кіраваў студыяй «Гран-пры» Дзяржаўнага канцэртнага аркестра. Адыграў вялікую ролю ў станаўленні маладых выканаўцаў Таццяны Путырскай, Валерыя Дзідзюлі, Дзмітрыя Калдуна, Пятра Ялфімава. Таксама сярод яго выхаванцаў Вера Карэтнікава, Слава Нагорны і група «Ванільнае неба», якая ў 2005 годзе заняла ўсе верхнія радкі хіт-парада Першага нацыянальнага тэлеканала «На скрыжаваннях Еўропы».
Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз кампазітараў».
Творчасць
правіцьНапісаў музыку да песень Андрэя Хлястова «Спасибо тебе», «Ты такая», «Невеста»; Ірыны Дарафеевай «Ветразь кахання»; Алесі «Не потеряй», «Птицы», «Усмешка»; большасці песень з рэпертуару Аляксандра Саладухі.
Узнагароды
правіць- Медаль Францыска Скарыны (2009);
- спецыяльны дыплом Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы за творчае ўвасабленне ідэй дружбы народаў Беларусі і Расіі;
- прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2015—2016 гады;
- заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь