Алег Парфір’евіч Чудакоў
Алег Парфір’евіч Чудакоў (23 кастрычніка 1940, г. п. Сураж, Віцебская вобласць — 15 ліпеня 2021) — беларускі вучоны ў галіне сківічна-тваравай хірургіі. Заснавальнік і прэзідэнт Беларускай асацыяцыі сківічна-тваравых хірургаў. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч навук Беларусі (1997).
Алег Парфір’евіч Чудакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 ліпеня 2021 (80 гадоў) |
Дзеці | Ірына Алегаўна Паходзенька-Чудакова[d] |
Род дзейнасці | хірург, урач, пластычны хірург, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры, прарэктар |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1975) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 23 кастрычніка 1940 года ў г. п. Сураж Віцебскай вобласці.
Скончыў Пермскі медыцынскі інстытут (1964). З 1968 года ў Цюменскім медыцынскім інстытуце (з 1979 года загадчык кафедры). З 1980 гада ў Мінскім медыцынскім універсітэце (загадчык кафедры), адначасова (1986—1988) прарэктар па навуковай рабоце. З 1992 года — галоўны спецыяліст па сківічна-тваравай і пластычнай хірургіі.
Памёр 15 ліпеня 2021 года[2].
Дачка — Ірына Алегаўна Паходзенька-Чудакова — беларуская вучоная ў галіне хірургічнай стаматалогіі.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па метадах пластычнага аднаўлення вялікіх дэфектаў твару і шыі. Аўтар шэрагу вынаходстваў[3].
Зноскі
Літаратура
правіць- Чудакоў Алег Парфір'евіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 286. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіць- Чудаков Олег Порфирьевич Архівавана 23 ліпеня 2021. (руск.) // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Врач, учёный, педагог. К юбилею Олега Порфирьевича Чудакова // Новости хирургии, № 6, 2010, том 18 (руск.)
- География чудес хирурга Олега Чудакова Архівавана 23 кастрычніка 2022. (руск.)