Алег Паўлавіч Белавусаў
Алег Паўлавіч Белавусаў (16 лістапада 1945, Слуцк — 26 сакавіка 2009, Мінск) — беларускі аніматар, сцэнарыст, кінарэжысёр.
Алег Паўлавіч Белавусаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 лістапада 1945 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 сакавіка 2009 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя |
|
Месца працы | |
Прафесія | мастак-мультыплікатар, кінарэжысёр, сцэнарыст |
IMDb | ID 2848475 |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1966). Працаваў літаратурным супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1968—1973), выступаў у друку з артыкуламі і рэцэнзіямі па пытанням беларускага выяўленчага мастацтва.
Старшы рэдактар Дзяржкамітэта СМ БССР па кінематаграфіі (1973–1975). Заснавальнік і мастацкі кіраўнік майстэрні мультфільмаў кінастудыі «Беларусьфільм» (1975—1989), анімацыйных студый, у тым ліку студыі «АВС» (1989—1995), віцэ-прэзідэнт кінавідэастудыі «Кадр-2» (з 1995).
Аўтар сцэнарыя (разам з У. Бойкам) дакументальнай кінастужкі аб скульптары М. Керзіне[1].
Член Беларускага саюза журналістаў, Беларускага саюза кінематаграфістаў і Беларускага саюза мастакоў.
Аўтар кнігі «Мой Горад» (2005) і зборніка вершаў «Казантыпскі сшытак» (2006).
Рэжысёр мультыплікацыйных фільмаў
правіцьЗноскі
- ↑ «Профессор красоты. Штрихи к портрету Михаила Керзина» // sb.by 16 красавіка 2002
Літаратура
правіць- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 79. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
правіць- Белавусаў Алег Паўлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»