Алег Паўлавіч Табакоў
савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно
Алег Паўлавіч Табакоў (17 жніўня 1935, Саратаў, РСФСР, СССР — 12 сакавіка 2018, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр і педагог. Народны артыст СССР (1986). Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і РФ (1967, 1997).
Алег Табакоў | |
---|---|
руск.: Олег Павлович Табаков | |
![]() | |
Дата нараджэння | 17 жніўня 1935[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 сакавіка 2018[4][1][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Муж | Ludmila Ivanovna Krylova[d] і Marina Zudina[d] |
Дзеці | Anton Tabakov[d], Aleksandra Tabakova[d], Pavel Tabakov[d] і Maria Tabakova[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1956—2017 |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0845867 |
tabakov.ru | |
![]() |
Мастацкі кіраўнік МХТ імя А. П. Чэхава. Заснавальнік, мастацкі кіраўнік тэатра пад кіраўніцтвам Алега Табакова. Прэзідэнт фестывалю дакументальнай меладрамы «Саратаўскія пакуты». Член Савета па культуры пры Прэзідэнце Расіі.
Быў шпіталізаваны ў канцы лістапада 2017 года. Алег Табакоў перанёс экстранную аперацыю, пасля якой акцёра падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх[6]. Памёр 12 сакавіка 2018 года ва ўзросце 82 гадоў.
Фільмаграфія правіць
- 1968 — «Вайна і мір» — Мікалай Растоў
- 1969 — «Штрыхі да партрэта У. І. Леніна» — Мікалай Бухарын
- 1973 — «Сямнаццаць імгненняў вясны» — Шэленберг
- 1976 — «Марк Твен супраць…» — Марк Твен
- 1978 — «Д’Артаньян і тры мушкецёры» — кароль Людовік XIII
- 1979 — «Масква слёзам не верыць» — Валодзя
Узнагароды правіць
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1967) — за выкананне ролі Аляксандра Фёдаравіча Адуева ў спектаклі «Звычайная гісторыя» паводле Івана Ганчарова
- Заслужаны артыст РСФСР (1969)
- Народны артыст РСФСР (1977) — за заслугі ў вобласці савецкага кінамастацтва
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга СССР (1982) — за заслугі ў вытворчасці савецкіх тэлефільмаў і актыўны ўдзел ў стварэнні фільма «Сямнаццаць імгненняў вясны»
- Залатая маска (1996, 2017)
- Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (1997)
- Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» (1997)
- Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені (2005) — за выбітны ўнёсак у развіццё тэатральнага мастацтва і шматгадовую творчую дзейнасць
- Ордэн Крыжа зямлі Марыі 3 ступені (Эстонія, 2005)
- Афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна (Францыя, 2013)
Зноскі
- ↑ а б Oleg Tabakov // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ http://www.theatre.ru/chekhov_fest/emudrec.html
- ↑ Умер Олег Табаков // Meduza — 2018. Праверана 12 сакавіка 2018.
- ↑ http://www.interfax.ru/culture/603231
- ↑ nashaniva.by
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).