Алег Вітольдавіч Праляскоўскі

(Пасля перасылкі з Алег Праляскоўскі)

Але́г Віто́льдавіч Праляско́ўскі (нар. 1 кастрычніка 1963, Загорск (зараз Сергіеў Пасад), РСФСР), беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел..

Алег Праляскоўскі
4-ы Міністр інфармацыі Беларусі
4 снежня 2009 — 4 чэрвеня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Уладзімір Русакевіч
Пераемнік Лілія Ананіч
Нараджэнне 1 кастрычніка 1963(1963-10-01) (58 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць ваенны
Месца працы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1985 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча, у 1998 годзе — юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі, Узброеных сілах РБ.

Працаваў загадчыкам аддзела ў Службе бяспекі Прэзідэнта Беларусі, генеральным дырэктарам БелТА, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (20032007), памочнікам прэзідэнта — начальнікам Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта (2007—2008), дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта (з 2008), міністр інфармацыі2009).

Уваходзіць у кіраўніцтва грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[2].

Санкцыі ЕСПравіць

У рамках міжнародных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел. ў Беларусі пасля здушэння апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Алег Праляскоўскі стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спіса беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду[3]. У сваім рашэнні Еўрапейскі савет назваў Праляскоўскага «адной з асноўных крыніц і галасоў дзяржаўнай прапаганды і ідэалагічнай падтрымкі рэжыму. Яго павысілі да пасады міністра, і з таго часу ён працягваў актыўна прапагандаваць і падтрымліваць дзеянні рэжыму ў адносінах да дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці»[4].

Узнагароды і дасягненніПравіць

Прысвоены першы клас служачана дзяржаўнага апарату.

Сям’яПравіць

Жанаты. Мае двух дачок.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 (unspecified title) Праверана 11 лютага 2022.
  2. Алесь Дашчынскі Вялікая кадравая пятніца. Палітыка. Радыё «Свабода». Праверана 10 верасня 2010.
  3. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС. Наша Ніва (11 кастрычніка 2011).
  4. .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex(англ.) бел., 2012

СпасылкіПравіць