Алег Рыгоравіч Трафімчук
Алег Рыгоравіч Трафімчу́к (16 студзеня 1941, Мінск — 18 мая 1984, Мінск) — беларускі архітэктар.
Алег Рыгоравіч Трафімчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 студзеня 1941 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 1984 (43 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1968 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1968 года галоўны архітэктар г. Маладзечна, з 1971 года намеснікам начальнікам, з 1973 года начальнікам (галоўным архітэктарам вобласці) ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Мінскага аблвыканкама[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1963 года[1].
Творчасць
правіцьАсноўныя работы: праекты планіроўкі і забудовы 3 мікрараёнаў і праспекта Леніна ў Маладзечне (1969—1973), цэнтраў гарадоў Капыль (1972) і Жодзіна (1974—1975), мікрараёна па вул. Перамогі ў г. Клецк (1972), генпланы г.п. Мядзел (1973), г. Вілейка (1977), вёсак Крупіца калгаса «Новы побыт» Мінскага (1979), Слабада Смалявіцкага (1980) раёнаў (усе ў сааўтарстве)[1].
У вобласці манументальнага мастацтва: Манумент у гонар маці-патрыёткі ў г. Жодзіна (1974, Дзяржаўная прэмія СССР, 1977), помнікі М. Горкаму ў Мінску (1981), Г. А. Нікандравай ў г. Дуброўна (1980), мемарыяльны комплекс у гонар Ветрынскіх падпольных райкамаў КП(б)Б і ЛКСМБ, партызызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава ў в. Гомель Полацкага раёна (1977)[1].
Адзін з аўтараў дапаможніка для ВНУ «Тэхналогія будаўнічай вытворчасці» (Мінск, 1977)[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1975, 1980), бронзавым і залатым медалямі ВДНГ СССР (1975, 1978)[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Трофимчук Олег Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- Трафімчук Алег Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Трафімчук Алег Рыгоравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Трофимчук Олег Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)