Алег Сцяпанавіч Сакадынец
Алег Сцяпанавіч Сакадынец (нар. 7 лістапада 1951, в. Боркі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі медык і палітык.
Алег Сцяпанавіч Сакадынец | |
---|---|
Нараджэнне |
7 лістапада 1951 (73 гады) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці лячэбная справа. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў урачом-інтэрнам, урачом-псіхіятрам, загадчыкам аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы, першым намеснікам начальніка ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ САКАДЫНЕЦ ОЛЕГ СТЕПАНОВИЧ(недаступная спасылка)
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.