Алег Уладзіміравіч Антоненка
Алег Уладзіміравіч Антоненка (нарадзіўся 1 ліпеня 1971, Мінск) — беларускі хакеіст. Заслужаны майстар спорту Беларусі. Выступае за хакейны клуб «Дынама» (Мінск).
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 ліпеня 1971[1] (53 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 92 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | крайні нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Хват | правы[d] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Выхаванец хакейнай школы «Юнацтва». Скончыў інстытут фізічнай культуры і спорту ў Набярэжных Чаўнах, Расія.
Выступаў за каманды «Прагрэс»-ШВСМ (Гродна), «Дынама» (Мінск), «Цівалі» (Мінск), «Северсталь» (Чарапавец, Расія), «Нафтахімік» (Ніжнекамск, Расія), «Ак Барс» (Казань, Расія), «Слаўнафт» (Всецін, Чэхія), «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад, Расія), «Металург» (Навакузнецк, Расія), «Гомель», МВД (Маскоўская вобл., КХЛ), «Аўтамабіліст» (Екацерынбург, КХЛ), «Дынама» (Мінск, КХЛ).
Чэмпіён СССР сярод моладзі (1990). Чэмпіён Расіі (1998). Чэмпіён Беларусі (1993—1995, 2007), срэбраны прызёр (2006). Пераможца Кубка Беларусі (2006). Лепшы хакеіст Беларусі (2007). Удзельнік ЧС-94, −97, −98, −99, −01, −02, −04, −06, −07, −08, −09, ОГ-98, −02, −10.
За зборную Беларусі згуляў 145 гульняў, набраў 101 (51+50) пункт, атрымаў 105 хвілін штрафу. Нёс дзяржаўны сцяг на цырымоніі адкрыцця Зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 [2].
Зноскі
- ↑ https://www.iihf.com/en/events/2017/wm/teams/roster/45642/belarus/ — Міжнародная федэрацыя хакея на лёдзе. Праверана 25 чэрвеня 2024.
- ↑ ХХI зімовыя Алімпійскія гульні адкрываюцца ў Ванкуверы БелТА, 12 лютага 2010
Спасылкі
правіць- Профіль на сайце «Свет хакея Беларусі»
- Алег Антоненка — статыстыка на The Internet Hockey Database (англ.)
- Алег Антоненка — статыстыка на European Hockey.Net (англ.)
- Статыстыка выступленняў у чэмпіянатах Расіі на сайце «Глобал Спорт Кансалтынг» Архівавана 5 кастрычніка 2013.