Алег Фёдаравіч Кандыба

Алег Фёдаравіч Кандыба (11 лістапада 1958, в. Плігаўкі, Шумілінскі раён) — генерал-маёр. Прэзідэнт «Маскоўскага клуба беларусаў», галоўны рэдактар газеты «Сябры», прэзідэнт Беларуска-Расійскай Асацыяцыі вытворцаў тавараў і паслуг «Сябры». Віцэ-прэзідэнт ААТ «Смаленскі Банк». Член Савета па справах нацыянальнасцей пры ўрадзе Масквы[1]. Член Саюза пісьменнікаў Расіі (пісьменніцкі псеўданім «Алег Обальскі»)

Алег Фёдаравіч Кандыба
Дата нараджэння 11 лістапада 1958(1958-11-11) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Званне генерал-маёр

БіяграфіяПравіць

Скончыў Обальскую сярэднюю школу. Ва ўзросце 17 гадоў прыехаў у падмаскоўны гарадок Дубна і паступіў у ваеннае вучылішча, якое паспяхова скончыў у 1979 годзе. Атрымаўшы чырвоны дыплом, на размеркаванні Алег Фёдаравіч выбраў Літву, горад Вісагінас.

У 1987 годзе тры месяцы выконваў адмысловае ўрадавае заданне ў горадзе Чарнобыль пры ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У 1989 годзе сям’я пераехала ў Маскву для далейшага праходжання службы. Скончыўшы службу ў 1997 годзе, ён звольніўся ў запас.

3 1998 года па 1999 год — кіраўнік справамі пасольства Рэспублікі Беларусь у РФ. 3 красавіка 2002 года член ЦС «Саюзнай грамадскай Палаты Беларусі і Расіі»[2].

УзнагародыПравіць

Больш за 30 ордэнаў, медалёў і знакаў.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Кандыбо Алег Фёдаравіч // Кузьміч, М. П. Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск, 2007. — С. 86.