Алег Хаменка
Алег Хаменка (нар. 4 красавіка 1967, Мінск) — беларускі музыкант, радыёвядучы, выкладчык, кампазітар, прадзюсар, стваральнік фолк-мадэрну — новага кірунку ў сучаснай музыцы, лідар папулярнага гурта «Палац».[1]
Алег Хаменка | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 4 красавіка 1967 |
Месца нараджэння | |
Краіна | Беларусь |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыка, кампазітар, прадзюсар, радыёвядучы |
Гады актыўнасці | 1992 — цяперашні час |
Інструменты | гітара |
Жанр | фолк |
Калектывы | Палац |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры па спецыяльнасці кіраўнік эстрадна-духавога аркестра (1990). У 1990—1992 працаваў метадыстам-інспектарам па Мінску і Мінскай вобласці Міжсаюзнага дома самадзейнай творчасці Аблсаўпрафа.
У 1992 годзе стварыў гурт «Палац», а ў 1998, пасля сходу з «Палаца» Юрыя Выдронка, стаў мастацкім кіраўніком калектыву, праца з гуртам працягваецца і па гэты дзень. Неаднаразова ўдзельнічаў у фестывалях «Басовішча» (Польшча), «Рок-каранацыя» (Беларусь), «Славянскі базар» (Беларусь), фальклорных фестывалях Еўропы: «EBU Contemporary Folk Music Festival» (Германія, 1994), «Suklegos» (Літва, 1987), і краін СНД: «Голас Азіі» (Казахстан, 1995), «Казачы круг» (Расія, 1999), «Країна Мрій» (Украіна 2010)[2].
У 2003—2004 гадах аўтар і вядучы праграмы «Настаўніцкая» на тэлеканале «Лад». Таксама доўгі час быў радыёвядучым радыёверсіі хіт-параду «Тузін Гітоў»[2].
У 2008 скончыў аспірантуру БДУКіМ па спецыяльнасці культуралогія. Старэйшы выкладчык кафедры «Рэжысура эстрады» БДУКіМ.
У 2008 годзе пры падтрымцы дзіцячага фонду ЮНІСЕФ, сумесна з Тамарай Лісіцкай і Людмілай Рыжковай запісалі, і выпусцілі, для дзяцей серыю аўдыёказак «Беларускія народныя казкі».
З 2009 года пастаянна вядучы фестывалю «Камяніца».
У 2009 годзе стварыў фестываль «Bela music», які праходзіў на аэрадроме «Баравая».
Вядучы радыёверсіі хіт-параду «Тузін Гітоў» на «Радыё Рацыя» і аўтарскай праграмы «Фолк брама».
Быў вядучым праграмы «Брама Iснасцi» на радыёстанцыі «Аўтарадыё» аж да яе закрыцця 12 студзеня 2011 года па палітычных матывах[3].
Часта выступае сольна, без гурта «Палац»[4].
У складзе гурта «Палац» здымаўся ў мастацкім фільме «Анастасія Слуцкая», эпізадычнай ролі «самога сябе» ў серыяле «Вышэй неба». На Новы 2019 год сыграў у музычным шоў Тузін Гітоў, «Belsat Music Live» ды Лявона Вольскага «Нас у Маскве не зразумеюць».[5][6]
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Зноскі
- ↑ Хаменка, Алег. Экспэрт ТГ Алег Хаменка: «Прышпільна, крута і капец як крута» . Тузін Гітоў. mpby.ru (29 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 20 лістапада 2018.
- ↑ а б Алег Хаменка: «Мы забываем, што плоцім падаткі» . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (15 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 10 красавіка 2020.
- ↑ Хаменка: «Аўтарадыё» — адзіная станцыя, якая давала 75% беларускай музыкі . Радыё Свабода (12 студзеня 2011). Праверана 17 ліпеня 2018.
- ↑ Будкін, Сяргей. Алег Хаменка: "Улады пілуюць сук, на якім сядзяць" . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (4 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2020. Праверана 6 красавіка 2020.
- ↑ Давыдчык, Андрэй. «Нас у Маскве не зразумеюць». Прэм’ера навагодняга музычнага праекту (аўдыё/відэа) . Тузін Гітоў (1 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 2 студзеня 2019.
- ↑ БЕЛСАТ МУЗЫКА, "Нас у Маскве не зразумеюць". Навагодні канцэрт ад Лявона Вольскага і #BML, Праверана 2019-01-02
Літаратура
правіць- Д.П. ХАМЕНКА АЛЕГ (Хоменко Олег, Hamenka Aleh) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 317–318. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.