Алег Іванавіч Шкабара
Алег Шкабара (нар. 15 лютага 1983, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Астравец».
Поўнае імя | Алег Іванавіч Шкабара | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
15 лютага 1983[1][2] (41 год) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | старшы трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьПачаў кар’еру ў клубе «Трактар» у 2000 годзе, у наступным сезоне з’ехаў у Расію ў маскоўскае «Дынама», але там гуляў, у асноўным, у дублі «бела-блакітных», за асноўны склад маскоўскага клуба правёў 4 матчы (у тым ліку 2 у Кубку). З «Дынама» вярнуўся ў Беларусь, выступаючы за БАТЭ, а потым зноў за «Дынама», выступіўшы яшчэ ў 16 гульнях. Пасля гуляў за клуб «Гомель», екацярынбургскі «Урал». З 2008 па 2010 гады Алег Шкабара выступаў за мінскае «Дынама».
У студзені 2011 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Нафтанам»[3]. Другую палову сезона 2012 прапусціў з-за траўмы. У студзені 2013 года падоўжыў кантракт з «Нафтанам» і неўзабаве стаў капітанам наваполацкага клуба. Пачынаў сезон на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, пасля замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы, якім заставаўся і ў сезоне 2014. У лютым 2015 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[4]. У сезонах 2015—2016 заставаўся капітанам каманды, але на полі з’яўляўся нерэгулярна, шмат матчаў прапускаючы з-за траўм.
У лютым 2017 года стала вядома, што Шкабара стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[5]. Дапамог смалявіцкаму клубу па выніках сезона 2017 выйсці ў Вышэйшую лігу, аднак сам пасля гэтага пакінуў каманду.
У лютым 2018 года зноў далучыўся да «Нафтана», аднак у сакавіку адмовіўся падпісваць кантракт з клубам[6]. Пазней далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка»[7] і пачаў у яго складзе сезон 2018. Пакінуў рэчыцкі клуб у ліпені 2018 года, а ў жніўні стаў іграком клуба «Маладзечна», у складзе якога выступаў да канца 2019 года, зрэдку з’яўляючыся на полі. У верасні 2020 года далучыўся да «Мёраў» у чэмпіянаце Віцебскай вобласці[8].
У лютым 2021 года заняў пасаду старшага трэнера ў «Астраўцы»[9].
Міжнародная кар’ера
правіцьГуляў за моладзевую і нацыянальную зборныя.
Дасягненні
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Oleg Shkabara // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Aleh Shkabara // FBref
- ↑ Футбол. Олег Шкабара заключил контракт с «Нафтаном» (руск.). champ.by (5 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2018. Праверана 3 мая 2024.
- ↑ Гунчак, Зюлев, Сучков, Хотов, Шкабара и Демидович продлили соглашения с "Нафтаном" (руск.). football.by (9 лютага 2015). Праверана 3 мая 2024.
- ↑ Шкабара, Степанов, Ковалюк и Воронков подписали контракты со "Смолевичами-СТИ" (руск.). football.by (2 лютага 2017). Праверана 3 мая 2024.
- ↑ Шкабара отказался переходить в «Нафтан» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Шкабара на просмотре в речицком «Спутнике» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Футбол. Олег Шкабара перешел в "Миоры" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (15 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ Шкабара стал старшим тренером в "Островце" (руск.). football.by (4 лютага 2021). Праверана 3 мая 2024.