Алейны жывапіс — від жывапісу мастацкімі алейнымі фарбамі, у якіх сувязным рэчывам для каляровых парашкоў (пігментаў) з'яўляюцца алей ільняны, арэхавы, сланечнікавы і інш. і розныя лакі. Алейны жывапіс выконваецца пераважна на палатне, дрэве, кардоне, металічных плітах, пакрытых спецыяльнымі грунтамі (станковы алейны жывапіс) ці па вапнавым тынку (манументальны алейны жывапіс).

«Мона Ліза» пэндзля Леанарда да Вінчы, драўляная дошка, алей.

Вядомы з 10 стагоддзя. Пашырыўся на пачатку 15 стагоддзя пасля ўдасканалення яго Янам ван Эйкам.

На Беларусі вядомы з пачатку 16 стагоддзя. У тэхніцы алейнага жывапісу працуе пераважная большасць мастакоў.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць