Александру Някша

румынскі футбаліст

Александру Серджу Някша (рум.: Alexandru Sergiu Neacșa; нар. 3 верасня 1991, Дрэгэшані, Румынія) — румынскі футбаліст, паўабаронца клуба «Хунедаара».

Футбол
Александру Някша
Поўнае імя Александру Серджу Някша
Нарадзіўся 3 верасня 1991(1991-09-03)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Румынія
Рост 170 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Румынія Хунедаара
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2013 Румынія Турну-Северын 72 (6)
2013—2014 Румынія Карона (Брашоў) 27 (1)
2014 Румынія КСУ (Краёва) 3 (0)
2014 Румынія Вііторул (Канстанца) 5 (0)
2015 Беларусь Дынама (Мінск) 9 (1)
2016 Румынія Газ Метан (Медыяш) 7 (0)
2016—2018 Румынія Германштат (Сібіу) 14 (0)
2018   Румынія Лучафэрул (Арадзя) 13 (1)
2018—2019 Румынія Энергецічанул (Петрашані) 26 (2)
2019—2021 Румынія Шэлімбэр 30 (11)
2022— Румынія Хунедаара
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 сакавіка 2022.

Клубная кар’ера правіць

З 2009 года выступаў за клуб «Газ Метан» з роднага горада Краёва, які потым пераехаў у Драбета-Турну-Северын і змяніў назву на «Турну-Северын». Разам з гэтым клубам у 2012 годзе выйшаў у румынскую Лігу 1. Пасля 2013 года гуляў за іншыя клубы элітнага румынскага дывізіёна, як то «Карону», КСУ і «Вііторул». Пакінуў апошні клуб у лістападзе 2014 года.

З чэрвеня 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама»[2]. 11 ліпеня падпісаў кантракт з клубам[3]. У складзе дынамаўцаў стаў пераважна выхадзіць на замену. 15 жніўня забіў свой адзіны гол за «Дынама», якім дапамог перамагчы салігорскі «Шахцёр» (1:0). Па заканчэнні кантракта ў снежні 2015 года пакінуў беларускі клуб[4].

У лютым 2016 года праходзіў прагляд у балгарскім клубе «Берое»[5], аднак у выніку апынуўся ў клубе другога румынскага дывізіёна «Газ Метан». Пазней перайшоў у «Германштат», у складзе якога выйграў Лігу III, а ў пачатку 2018 года далучыўся да «Лучафэрула». У ліпені 2018 года перайшоў у «Энергецічанул».

У 2019 годзе стаў іграком клуба «Вііторул» з Шэлімбэра, якому дапамог высйці ў другі румынскі дывізіён. У студзені 2022 года перайшоў у «Хунедаару».

Дасягненні правіць

Зноскі