Александэр Антсан

Александэр Антсан (эст.: Aleksander Antson; 31 жніўня 1899, в. Ворсна на в. Саарэмаа, цяпер воласць Вальяла Эстоніі — 21 верасня 1945, Хаапсалу) — эстонскі драматург, пісьменнік, журналіст, спартсмен, член алімпійскай зборнай Эстоніі па лёгкай атлетыцы (1924).

Александэр Антсан
Род дзейнасці лёгкаатлет, журналіст, пісьменнік
Дата нараджэння 31 жніўня 1899(1899-08-31)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 верасня 1945(1945-09-21)[1][2] (46 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1916 года працаваў школьным настаўнікам эстонскай мовы і фізкультуры на востраве Саарэмаа і ў Выру, затым — журналістам у Ракверэ і Таліне.

У 1925—1926 гадах рэдагаваў газету «Virulane». З 1927 па 1930 гады — рэдактар газеты Эстонскай сацыял-дэмакратычнай партыі «Rahva Sõna» і з 1931 па 1933 гады — «Vaba Maa». Пасля ўстанаўлення савецкай улады ў Эстоніі ў 1940—1941 гадах працаваў у камуністычнай газеце «Rahva Hääl».

Быў актыўным арганізатарам рабочага спартыўнага руху. У складзе зборнай Эстоніі ўдзельнічаў у забегу на 1500 метраў на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года ў Парыжы. Падчас Другой сусветнай вайны нямецкімі акупантамі быў арыштаваны і з 1941 па 1944 гады знаходзіўся ў турме. У 1945 годзе загінуў у дарожна-транспартным здарэнні.

Зноскі

  1. а б Aleksander Antson // Eesti Spordi Biograafiline Leksikon Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Aleksander Antson // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.