Алексантэры Ахола-Вало

мастак, скульптар, архітэктар, мысляр, пісьменнік; зрабіў значны ўнёсак у беларускае мастацтва ў перыяд 1919-1930

Алексантэры (Аляксандр Пятровіч) Ахола-Вало (фінск.: Aleksanteri Ahola-Valo; 27 студзеня 1900, Імпілахці — 15 верасня 1997, Сімрысхамн) — фінскі мастак і мысляр, заснавальнік мастацка-рацыяналістычнае сістэмы жыцця (эвахамалогіі).

Алексантэры Ахола-Вало
Фатаграфія
Ахола-Вало ў 1938 г.
Дата нараджэння 27 студзеня 1900(1900-01-27)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 верасня 1997(1997-09-15)[1] (97 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, архітэктар, пісьменнік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Вучоба
Сайт ahola-valo.fi
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Мастацкая школа ў Віцебску, дзе вучыўся Ахола-Вало.

Нарадзіўся 27 студзеня 1900 года ў Імпілахці ў Карэліі ў сям’і пісьменніка і журналіста Пека Ахола (1875—1919), маці Іда Ахола (у дзявоцтве Куталахці; 1869—1902), была ўладальніцай крамы гарсэтаў. Яны пазнаёміліся ў Санкт-Пецярбургу, куды 16-гадовы Пека прыплыў на баржы цераз Ладагу ў пошуках працы. Іда выхоўвалася ў прыёмнай нямецкай сям’і лекарай, і ведала некалькі замежных моў. Пека і Іда пабраліся шлюбам у 1899 годзе. Алексантэры быў першым дзіцем у сям’і, другім быў Фелікс у 1902 годзе. Па нараджэнні Фелікса Іда захварэла і памерла.

Алексантэры ў 5-гадовым узросце быў сведкам Крывавай нядзелі 1905 года ў Санкт-Пецярбургу. Увесну 1907 года яго сям’я была саслана ў Вырыцу пад Пецярбургам. У гэты жа час Алексантэры абраў псеўданім Вало (Valo), што азначае «святло».

У 16 гадоў Алексантэры пераехаў ў Петраград, дзе паступіў у Mayak College (для дзяцей дыпламатаў), у якім вучыўся да яго закрыцця ў 1918 годзе, паводле яго слоў ён быў сведкам падпісання Леніным бальшавіцкага прызнання незалежнасці Фінляндыі. Ахола-Вало ўступіў Чырвоную армію, удзельнічаў у паходзе на Варшаву ў час Савецка-польскай вайны.

З 1919 па 1930 гады жыў у Беларусі. Спачатку ў Віцебску, дзе вучыўся мастацкай школе Юдаля Пэна і пазнаёміўся з Казімірам Малевічам і Маркам Шагалам. У Віцебску пазнаёміўся з будучай жонкай Аленай. Пазней пераехаў у Менск, працаваў у Інбелкульце.

У 1925 годзе разам з Сяргеем Эйзенштэйнам прымаў удзел у стварэнні фільма «Браняносец „Пацёмкін“», стварыў гравюру «Кастрычнік у космасе» (пазней падораная аўтарам Юрыю Гагарыну).

Працаваў у часопісах «Беларускі піянер», «Плуг», «Беларуская работніца і сялянка», газеце «Беларуская вёска». Аформіў кнігі Якуба Коласа «Новая зямля», Андрэя Александровіча «Угрум», Паўлюка Труса «Ветры буйныя», Анатоля Вольнага «Табе», Міколы Нікановіча «Вясновы прамень», Кузьмы Чорнага «Хвоі гавораць».

 
Ахола-Вало ў час стварэння «Храма чалавечых пакут» у Менску.

Займаўся стварэннем і мастацкім афармленнем павільёна МОПР на Першай Усебеларускай выстаўцы  (руск.) ў Менску 1930 года. Інтэр’ер павільёна быў аформлены мастацкімі кампазіцыямі і інсталяцыямі аўтарства Ахола-Вало, якія паказваюць катаванні і пакуты людзей на працягу розных гістарычных эпох[4].

Паводле слоў Ахола-Вало, неўзабаве па заканчэнні будаўніцтва «Храма чалавечых пакут» ён пасварыўся з кіраўніком ЦК КПБ і з’ехаў з Менска ў Маскву. Неўзабаве ў БССР адбылося згортванне палітыкі НЭПу і беларусізацыі ды пачатак масавых палітычных рэпрэсій, што, паводле Вало, знішчыла на Беларусі ўсю тагачасную цывілізацыю[крыніца?].

Пасля нарошчавання рэпрэсій у Маскве і пачатку пераследу замежнікаў, Ахола-Вало з дапамогай фінскага пасольства ўцякае ў Фінляндыю. Там насцярожана паставіліся да мастака, падазраючы яго ў сувязях з НКУС. Нягледзячы на заступніцтва мастака Акселі Гален-Калела, з пачаткам савецка-фінскай вайны 1939 года Алексантэры арыштавалі і адправілі ў лагер Драгсквік каля Расеборга. У лагеры ён стварыў карціну «Блакітная душа». Вызвалены па заканчэнні «зімовай вайны» ў 1940 годзе. У час Другой сусветнай вайны ад службы ў войску ён быў вызвалены праз дрэнны стан здароўя. Тым не менш яму быў зроблены заказ партрэта прэзідэнта Рыста Руці.

Па заканчэнні вайны атрымаў стыпендыю фінскага ўрада на стварэнне твора, які адлюстроўвае эпоху вікінгаў . Ён адправіўся вывучаць гісторыю эпохі вікінгаў у Швецыю і прабыў у Швецыі як прафесійны мастак амаль 40 гадоў. Вярнуўся ў Фінляндыю ў 1982 годзе.

Памёр у 1997 годзе, згодна з запаветам ягоны прах быў рассеяны ў моры на мяжы Расіі, Фінляндыі і Швецыі — краін, якія ён лічыў сваёй радзімай.

Зноскі

  1. а б Register of the Artists' Association of Finland
  2. Aleksanteri Ahola-Valo // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  3. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. А. Денисов. Мифы и факты из жизни «белорусского финна» // Беларуская думка. 2018. № 7. — С. 90.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць