Алекшыцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Але́кшыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Алекшыцы.

Алекшыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бераставіцкі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Алекшыцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 718
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Свіслацкім раёне. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жукевіцкага сельсавета (2 населеныя пункты: вёскі Князевічы і Краснікі), у склад сельсавета з Эйсмантаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Кордзікі, Масаляны і Траццякі)[1]. З 30 ліпеня 1966 года ў адноўленым Бераставіцкім раёне.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2233 чалавекі[2], з іх 69,8 % — беларусы, 19,9 % — палякі, 6,3 % — рускія, 1,5 % — украінцы, 1,0 % — армяне[3]; паводле перапісу 2019 года — 1718 чалавек[4].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 23 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.