Алена Фёдараўна Адамчук

(Пасля перасылкі з Алена Адамчук)

Алена Фёдараўна Адамчук (нар. 26 сакавіка 1970) — беларуская футбалістка, майстар спорту Беларусі.

Футбол
Алена Фёдараўна Адамчук
Нарадзілася 26 сакавіка 1970(1970-03-26)[1] (54 гады)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
1992 Вікторыя-86 Брэст
1995—1996 Вікторыя
2004 Ніва-Белкард
Надзея-Ліфтмаш
Бабруйчанка
2005 ЖФК Маладзечна
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера правіць

Выдатніца СШ № 3 г. Пружаны, скончыла з чырвоным дыпломам Брэсцкі пед-інстытут. У інстытуце трэнер Георгій Дарбуашвілі запрасіў першакурсніцу ў жаночую футбольную каманду «Вікторыя», якая толькі стваралася.

Гуляла за «Бабруйчанку», гродзенскую каманду «Нёман», магілёўскую «Надзею», каля дзесяці гадоў уваходзіла ў зборную Беларусі. Неаднаразовы чэмпіён рэспублікі і ўладальнік Кубка Беларусі па футболе.

У пачатку 2000-х гадоў з-за сямейных абставін скончыла кар’еру прафесійнай футбалісткі і стала трэнерам у пружанскай ДЮСШ № 1 (трэнер вышэйшай катэгорыі).

У 2021 годзе стала галоўны трэнерам «Пружан»[2].

Зноскі

Спасылкі правіць