Алена Аляксандраўна Новік
Алена Аляксандраўна Новік (нар. 10 красавіка 1962, Алёхнавічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі педагог, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Алена Аляксандраўна Новік | |
---|---|
Нараджэнне |
10 красавіка 1962 (62 гады) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, гісторык.
Працавала выхавацелем, настаўніцай пачатковых класаў, настаўніцай гісторыі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, дырэктарам установы адукацыі «Шчэпіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа» Клецкага раёна Мінскай вобласці.
Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].