Алена Анатолеўна Бараноўская
Алена Анатолеўна Бараноўская (нар. 27 красавіка 1967, г. Мінск) — беларуская мастачка.
Алена Анатолеўна Бараноўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 красавіка 1967 (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Анатоль Васільевіч Бараноўскі |
Муж | Віталь Анатолевіч Герасімаў[d] |
Род дзейнасці | мастачка |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж і партрэт |
Вучоба | |
Уплыў | Анатоль Васільевіч Бараноўскі, Віктар Аляксандравіч Грамыка і Міхаіл Андрэевіч Меранкоў[d] |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 27 красавіка 1967 года ў Мінску ў сям'і беларускага мастака Анатоля Бараноўскага. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленні станковага жывапісу[1] ў 1990 годзе. Вучылася ў А. Бараноўскага, В. Грамыкі, М. Меранкова. Удзельніца мастацкіх выставак з 1986 года[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Жыве ў г. Мінску[2].
З 2006 года выкладае ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка.
Творчасць
правіцьПрацуе ў станковым жывапісе ў жанры пейзажа, а таксама партрэта. Асноўныя творы: палотны «Азёрны край», «Далягляды», «Восень», «Блакітны май», «Восень на Свіслачы», «Дарогамі вясны», «Бабіна лета», «Зіма», «Веснавы зачын», «Шыпшына», «Аўтапартрэт з сынам». Творы знаходзяцца ў фондах БСМ[2], Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Светлагорскай карціннай галерэі «Традыцыя» імя Г. Пранішнікава (Беларусь), у зборах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, у прыватных калекцыях ЗША, Японіі, Германіі, Расіі, Італіі, ПАР, Польшчы, Ізраіля, Швейцарыі[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджана залатым медалём Міністэрства культуры СССР (1990)[2], граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013), граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за актыўную творчую дзейнасць (2015), граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2017)[3].
Сям'я
правіцьУ шлюбе з беларускім мастаком Віталём Герасімавым мае сына Глеба, таксама мастака.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Барановская Елена Анатольевна - АртХаос . arthaos.com. Праверана 8 студзеня 2025.
- ↑ а б в г Бараноўская Алена Анатолеўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ Работы автора Барановская Елена – купить в онлайн-галерее Artcenter.by (руск.) . artcenter.by. Праверана 8 студзеня 2025.
Літаратура
правіць- Бараноўская Алена Анатолеўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
правіць- Алена Анатолеўна Бараноўская на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»