Алена Валер’еўна Брава

Алена Валер’еўна Брава (нар. 18 жніўня 1966, Барысаў) — беларуская журналістка, празаік. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Алена Валер’еўна Брава
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 жніўня 1966(1966-08-18) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, журналістка, паэтка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Барысаве ў сям’і служачых. Скончыла спецыялізаваную школу з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы з залатым медалём, затым факультэт журналістыкі БДУ. З 1987 па 1989 гады працавала ў барысаўскай раённай газеце, затым паехала з мужам-кубінцам і дачкой на Кубу. Пасля вяртання ў 1990 годзе да 2016 года працавала ў барысаўскай раённай газеце «Адзінства», апошнім часам намеснікам галоўнага рэдактара. З 2019 года — рэдактар аддзела часопіса «Алеся».

Творчасць правіць

Вершы пачала пісаць у школьныя гады, дэбютавала імі ў 1982 годзе ў барысаўскай раённай газеце. Юнацкія вершы пазней аб’яднаны ў зборнік «На глыбіні каранёў» (2002). Першы празаічны твор — аповесць «Бязлітасны мой воін» (2001, часопіс «Крыніца»). Уражанні ад жыцця на сацыялістычнай Кубе Фідэля Кастра пакладзены ў аснову аповесці «Каменданцкі час для ластавак», якая прынесла пісьменніцы вядомасць і ўвайшла ў аднайменны зборнік прозы («Мастацкая літаратура», серыя «Дэбют», 2004). Аўтар апавяданняў «Тапіць дзяўчатак тут дазволена», «Змяя, пакрытая пёрамі птушкі Сонца», «Ясным ранкам у Абель Сантамарыя», «Эфект прысутнасці», «Сон піянеркі», «Крупнік для музы», аповесцяў «Імя ценю — святло», «Рай даўно перанаселены» і рамана «Менада і яе сатыры», якія склалі кнігу прозы «Рай даўно перанаселены» («Галіяфы», серыя «Другі фронт мастацтваў», 2012), аповесці «Дараванне» («Звязда», 2013)[2], рамана «Садомская яблыня» («Галіяфы», 2018).

Асобныя творы перакладаліся на нямецкую, польскую мовы.

Бібліяграфія правіць

Кнігі правіць

  • «Каменданцкі час для ластавак»: аповесці, апавяданні / Алена Брава. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 183 с.
  • «Рай даўно перанаселены»: раман, аповесці, апавяданні / Алена Брава. — Мн.: Галіяфы, 2012. — 276 с.
  • «Любовь в тени казарм Монкада»: повесть, рассказ / Алена Брава (перевод с белорусского автора). — Нью-Йорк, Franc-Tireur USA, 2012. — 158 с.
  • «Представление в черном театре»: рассказы / Алена Брава (перевод с белорусского автора). — Нью-Йорк, Franc-Tireur USA, 2012. — 94 с.
  • «Имя Тени — Свет»: повести, рассказы / Алена Брава (перевод с белорусского автора). — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2012. — 360 с.
  • «Менада и ее сатиры»: роман / Алена Брава (перевод с белорусского автора). — Нью-Йорк, Franc-Tireur USA, 2013. — 212 с.
  • «Дараванне/Прощение/ Vergebung»: аповесць / Алена Брава; пер. на ням. мову Андрэ Бёма. — Мн.: Выдавецкі дом «Звязда», 2013. — 208 с.
  • «Садомская яблыня»: раман / Алена Брава. — Мн.: Галіяфы, 2018. — 336 с.

Прызнанне правіць

  • Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2004) за кнігу «Каменданцкі час для ластавак».
  • Лаўрэат міжнароднай літаратурнай прэміі «Silver Bullet»(«Сярэбраная куля») выдавецтва «Franc-Tireur USA» (ЗША) за 2013 год за кнігі «Каханне ў ценю казармаў Манкада», «Менада і яе сатыры», «Спектакль у чорным тэатры», якія выйшлі ў гэтым выдавецтве ў 2012—2013 гадах.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. Студзенка Т. Дараванне супраць кампрамісу Архівавана 23 верасня 2019. // zviazda.by, 19.09.2013, 17:10

Літаратура правіць

Спасылкі правіць