Алена Васілеўна Ванкевіч

Алена Васілеўна Ванкевіч (нар. 13 мая 1966 г. у Маскве) — беларускі вучоны-эканаміст, педагог, доктар эканамічных навук, прафесар.

Алена Васілеўна Ванкевіч
Дата нараджэння 13 мая 1966(1966-05-13) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці эканаміст, педагог
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Альма-матар

Біяграфія

правіць

У 1987 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Планаванне прамысловасці».

У 1991—1994 гадах навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, пасля чаго абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук.

У 2001 годзе скончыла дактарантуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканамічная тэорыя» і паспяхова абараніла ў тым жа ўніверсітэце доктарскую дысертацыю на тэму «Эканамічныя адносіны занятасці і іх рэгуляванне ў Рэспубліцы Беларусь».

У 2005 годзе прысвоена вучонае званне прафесара.

У 1987—1991 гг. з’яўлялася выкладчыкам кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі Наваполацкага палітэхнічнага інстытута.

У 1994—1996 гг. была дацэнтам кафедры эканомікі і фінансаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1996 года працуе ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Займае пасаду дацэнта, пазней — прафесара кафедры менеджмента. З 2005 па 2011 гг. узначальвае гэтую кафедру.

У 2011 годзе прызначана на пасаду прарэктара па навуковай рабоце Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

правіць

Аўтар больш за 200 навуковых публікацый па праблемах рынку працы, занятасці, беспрацоўя і менеджменту арганізацыі (у тым ліку ў Расіі, Польшчы, Латвіі, Літве, Украіне), з іх — 8 манаграфій.

Прымала ўдзел у праектах Праграмы Развіцця ААН (ПРААН) і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у якасці нацыянальнага эксперта па рынку працы:

  • Развіцце дыялогу і партнерства на рэгіянальным узроўні па прадухіленні росту беспрацоўя і беднасці пры рэструктурызацыі горадаўтваральных прадпрыемстваў;
  • Садзейнічанне Ўраду Рэспублікі Беларусь у распрацоўцы сістэмы ранняга папярэджання росту беспрацоўя і беднасці пры рэструктурызацыі горадаўтваральных прадпрыемстваў;
  • Садзейнічанне ў падрыхтоўцы асноўных напрамкаў нацыянальнай стратэгіі папярэджання беднасці ў Рэспубліцы Беларусь;
  • Распрацоўка мадэлі комплекснай сацыяльнай палітыкі для прадухілення беднасці ў Рэспубліцы Беларусь;
  • Садзейнічанне сацыяльна-адказнаму реструктурированию прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь.

Прыцягваецца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у якасці эксперта пры падрыхтоўцы аналітычных матэрыялаў па аналізе і рэгуляванні рынку працы, да распрацоўкі праграм і тэм міжнароднага і рэспубліканскага значэння, для павышэння кваліфікацыі работнікаў міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

З’яўляецца членам двух саветаў па абароне дысертацый у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, з’яўляецца членам Савета ВМА па эканамічным адукацыі і ВМА вышэйшых навучальных устаноў Беларусі па адукацыі ў галіне кіравання.

Узнагароды

правіць
  • 2005 г. — стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • 2005 г. — Грамата адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска
  • 2006 г. — Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
  • 2009 г. — ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны»
  • 2014 г. — ганаровы доктар Даўгаўпілскага ўніверсітэта

Бібліяграфія

правіць
  • Ванкевич, Е. В. Экономические отношения занятости: закономерности развития и регулирования/ Е. В. Ванкевич. — мн.: БГЭУ, 2000. — 238 с.
  • Ванкевич, Е. В. Управление региональным рынком труда при переходе к рыночной модели социальной политики в Беларуси / Е. В. Ванкевич, А. П. Морозова, И. В. Новикова. — Витебск: УО «ВГТУ», 2004. — 303 с.
  • Ванкевич, Е. В. Проблемы адаптации предприятий легкой промышленности к условиям внешней среды/ Е. В. Ванкевич [и др.]; под науч. ред. Е. В. Ванкевич. — Витебск: министерство образования Республики Беларусь, УО «ВГТУ», 2005. — 237 с.
  • Ванкевич, Е. В. Перспективы формирования рынка труда Союзного государства/ Е. В. Ванкевич. — Витебск: УО «ВГТУ», 2008. — 120 с.
  • Ванкевич, Е. В. Рынок труда Республики Беларусь : особенности формирования и развития/ под науч. ред. Е. В. Ванкевич. — Витебск: УО «ВГТУ», 2008. — 302 с.
  • Ванкевич, Е. В. Современные проблемы организации производства, труда и управления на предприятиях легкой промышленности Республики Беларусь / Е. В. Ванкевич [и др.]; под. науч. ред. Е. В. Ванкевич, В. А. Скворцова. — Витебск: УО «ВГТУ», 2010. — 284 с.
  • Ванкевич, Е. В. Рынок образовательных услуг и рынок труда Республики Беларусь: направления согласования/ Е. В. Ванкевич [и др.]; под науч. ред. Е. В. Ванкевич. — Витебск: УО «ВГТУ», 2010. — 206 с.
  • Ванкевич, Е. В. Теоретические основы менеджмента: Учебное пособие/ Ванкевич Е. В., Шарстнев В. Л., Савицкая Т. Б., Бабеня И. Г., Коробова Е. Н. — Витебск: ВГТУ, 2009. — 416 с.

Спасылкі

правіць