Алена Віктараўна Куракіна

Алена Віктараўна Куракіна (нар. 30 верасня 1968, Чарняхоўск, Калінінградская вобласць, РСФСР) — музыказнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1999), дацэнт (2006). Дацэнт кафедры тэорыі музыкі, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (з 2022 года).

Алена Віктараўна Куракіна
Дата нараджэння 30 верасня 1968(1968-09-30) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоная
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства (1999)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыла Калінінградскае музычнае вучылішча ў 1988 годзе[1]. У 1993 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, там жа скончыла аспірантуру ў 1996 годзе пад кіраўніцтвам Мікалая Васільевіча Шыманскага.

З 1997 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на кафедры тэорыі музыкі, з 2003 на пасадзе дацэнта. У 2007—2014 гадах кіравала факультэтам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. З 2014 па 2022 год выконвала абавязкі першага прарэктара. З 2022 года прызначана рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя напрамкі навуковых інтарэсаў — гісторыя і метадалогія музычнай навукі, ладагарманічная арганізацыя музыкі, пытанні гісторыі і тэорыі музычнай акустыкі, праблемы сучаснай музычнай адукацыі.

Зноскі

Спасылкі правіць