Алена Гаджыеўна Ісінбаева
Алена Гаджыеўна Ісінбаева (3 чэрвеня 1982, Валгаград, СССР) — расійская скакуха з шастом. Заслужаны майстар спорту Расіі. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка (2004, 2008), уладальніца бронзавага медаля Алімпійскіх гульняў 2012, уладальніца 28 сусветных рэкордаў у скачках з шастом сярод жанчын.
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | жанчына |
Поўнае імя | Алена Гаджыеўна Ісінбаева |
Спецыялізацыя | скачок з шастом[d] |
Клуб | Дынама[1] |
Нарадзілася |
3 чэрвеня 1982 (42 гады) Валгаград, РСФСР, СССР |
Грамадзянства | Расія |
Альма-матар | |
Гады кар’еры | з 1998 |
Трэнеры |
Яўген Трафімаў, Віталь Пятроў |
Рост | 174 см |
Вага | 65 кг |
IAAF | 14297931 |
Асабістыя рэкорды | |
Шост | 5,06 (2009) WR |
Асабістыя рэкорды ў памяшканні | |
Шост | 5,01 (2012) |
Афіцыйны сайт (англ.) (руск.) | |
Апошняе абнаўленне: 13 жніўня 2013 | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
22 ліпеня 2005 года на спаборніцтвах у Лондане ўпершыню ў гісторыі жаночых скачкоў з шастом узяла вышыню 5 метраў. 8 жніўня 2008 года на Алімпійскіх гульнях у Пекіне ўсталявала сусветны рэкорд — 5,05 м.
6 сакавіка 2012 прызнаная самай паспяховай дзеючай спартсменкай Расіі.
18 жніўня 2016 года абрана ў камісію спартсменаў Міжнароднага алімпійскага камітэта.
Жыве на Тэнэрыфэ (Канарскія астравы, Іспанія), дзе мае нерухомасць[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Ісінбаева будзе выступаць за «Дынама»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2015. Праверана 19 мая 2014.
- ↑ Радыё Свабода: В Дагестане переименовали стадион имени Елены Исинбаевой. 22.8.2023 (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алена Гаджыеўна Ісінбаева
- yelena-isinbaeva.com — афіцыйны сайт
- Алена Гаджыеўна Ісінбаева ў сацыяльнай сетцы «Twitter»
- Біяграфія Ісінбаевай на сайце IAAF . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 19 мая 2014.
- Профіль на сайце федэрацыі лёгкай атлетыкі Расіі . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 19 мая 2014.
- Рэйтынг самых паспяховых дзеючых спартсменак Расіі . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 19 мая 2014.