Алена Мікалаеўна Краткова
Алена Мікалаеўна Краткова (нар. 10 жніўня 1973, в. Карвелі, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-фтызіятр, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (2006).
Алена Мікалаеўна Краткова | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Нараджэнне |
10 жніўня 1973 (51 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук (2006) | ||||||
Навуковае званне | |||||||
Месца працы |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1991 годзе Слонімскае медыцынскае вучылішча па спецыяльнасці «сястрынская справа», у 1997 годзе Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбна-прафілактычная справа», Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі.
Працавала ўрачом-стажорам па тэрапіі тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання № 2 г. Гродна, участковым урачом-фтызіятрам, выконваючым абавязкі намесніка галоўнага ўрача па лячэбнай рабоце, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы, галоўным урачом Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра «Фтызіятрыя». З 2009 года галоўны ўрач Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы.
У 2016—2019 гадах член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
21 верасня 2020 года прызначана на пасаду рэктара Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[1].
6 снежня 2021 года прызначана першым намеснікам Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[2]
У 2024 годзе была прызначаная дырэктарам РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі[3].
Зноскі
- ↑ Кадравы дзень у Прэзідэнта: новы дзяржаўны санітарны ўрач, рэктары ВНУ і кіраўніцтва Мінфіна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2021. Праверана 27 верасня 2020.
- ↑ Новыя намеснікі міністраў у Міністэрстве аховы здароўя, Мінлясгасе, Мінпрацы і Мінюсце. Лукашэнка ўзгадніў назначэнні
- ↑ Назначения в системе здравоохранения
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Старонка на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 18 жніўня 2020.