Алена Мікалаеўна Рудэнка
Алена Мікалаеўна Рудэнка (нар. 6 кастрычніка 1961, г. Чыгырын, Чаркаская вобласць, УССР) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2000), прафесар (2005).
Алена Мікалаеўна Рудэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1961 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнаўца, выкладчыца ўніверсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (2000) |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1985), Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (аспірантура, 1988), Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (дактарантура, 1999).
Працавала ў Інстытуце мовазнаўства АН БССР (1988—1989), Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (з 1989, кафедра мовазнаўства, старшы выкладчык), Беларускім дзяржаўным універсітэце (філалагічны факультэт, кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства, з 2005 — прафесар; факультэт міжнародных адносін, кафедра мовазнаўства і краіназнаўства Усходу, прафесар).
Навуковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя інтарэсы: семантыка мовы; гісторыя мовы; кагнітыўная лінгвістыка; этналінгвістыка.
БібліяграфіяПравіць
- Семантычная сістэма дзеясловаў кагнітыўнай дзейнасці: на матэрыале беларускай мовы : дысертацыя … доктара філалагічных навук/ Рудэнка Алена Мікалаеўна. ― Минск, 2000.
ЛітаратураПравіць
- Руденко Елена Николаевна / Н. Н. Кривко // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 521.
- Рудэнка Алена Мікалаеўна / М. Н. Крыўко // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 432.
- Рудэнка Алена Мікалаеўна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 243.