Алена Рыгораўна Кобец-Філімонава

Алена Кобец-Філімонава (13 кастрычніка 1932, Круглае, Магілёўская вобласць — 15 чэрвеня 2013) — дзіцячая пісьменніца, перакладчыца, даследніца беларускага кінамастацтва, грамадскі дзеяч.

Алена Рыгораўна Кобец-Філімонава
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1932(1932-10-13) ці 1932[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 2013(2013-06-15) ці 2013[1]
Грамадзянства
Бацька Рыгор Якаўлевіч Кобец
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мемуарыстка, перакладчыца, паэтка, пісьменніца, дзіцячая пісьменніца
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям’і тэатральнага драматурга і сцэнарыста Рыгора Кобеца.

Пасля вызвалення Беларусі сям’я жыла ў Мінску, Алена вучылася ў музычнай школе-дзесяцігодцы імя Л. Александроўскай. У 1954—1955 гадах займалася ў музычным вучылішчы пры кансерваторыі ў Ленінградзе. Працавала настаўніцай у музычных школах. У 1964—1966 гадах, у сувязі з камандзіроўкай мужа, жыла ў Грэцыі, вучылася ў Афінскай кансерваторыі, брала платныя ўрокі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965 года.

У 1969 годзе скончыла аддзяленне Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па класе фартэпіяна, у 1971 годзе — Вышэйшыя літаратурныя курсы пры літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Працавала рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм», у выдавецтве «Юнацтва». З лютага 1994 года кіравала Мінскай гарадской асацыяцыяй ахвяр палітычных рэпрэсій, з верасня 1994 года некалькі гадоў была прэзідэнтам грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій»[2].

У 2002 годзе працавала над дакументальнымі аповедамі пра кінадраматургію свайго бацькі «Беларускія шванкі». Жыла ў Мінску, у канцы 2011 года пераехала ў Расію, дзе і памерла[3].

Памерла 15 чэрвеня 2013 года.

Творчасць правіць

Пачынала пісаць на беларускай і рускай мовах. Выйшлі зборнікі вершаў «Казка пра месяц» (1963), «Залаты ручнік» (1972), «Лесной барабан» (1970), а таксама аповесць «Жаваранкі над Хатынню» (1977, рускае выданне 1973), зборнікі казак «Читайка и Гуляйка» (1963), «Семь художников» (1965), «Сказки старого Яниса» (1969), «Вянок дзівосаў» (1986), раман «Агні за перавалам» (1987).

У 1973 годзе на сцэнарый пісьменніцы пастаўлены мультфільм «Вася Буслік і яго сябры». Укладальніца (у суаўтарстве) зборніка беларускай паэзіі «Земля с лазурными очами» (1979). У тым жа годзе выйшла кніга перакладаў навагрэчаскай паэзіі Яніса Рыцаса «Макронікас». Напісала кнігу нарысаў пра Грэцыю «В королевстве… но не сказочном» (1968).

У 1978 годзе па матывах аповесці «Блакітны экспрэс» пастаўлены аднайменны спектакль. У 2001 годзе на старонках часопіса «Полымя» былі надрукаваны ўспаміны пісьменніцы пра маленства — «На беразе Друці».

У 2004 годзе выдала аўтабіяграфічную кнігу-споведзь «Шлях да малітвы», у 2005 годзе — дакументальную аповесць «Распятая Хатынь»[4], у 2006 годзе — кнігу пра Рыгора Кобеца «Калі ўцякала сонца»[3]. У 2007 годзе выступіла як укладальніца кнігі «Карельские Куропаты. 1937—1938», у 2009 годзе — як укладальніца «Выбраных твораў» Рыгора Кобеца[5].

Творы пісьменніцы перакладзены на кіргізскую, літоўскую, нямецкую, рускую, татарскую і ўкраінскую мовы.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. (недаступная спасылка) http://www.narb.by/rus/news/~year__m20=2017~page__m20=3~news__m20=362
  3. а б ashustin. В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (86) (англ.) (21 верасня 2018). Праверана 22 красавіка 2024.
  4. Таццяна Уласенка. Архіўная копія(недаступная спасылка). Новы час. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2011. Праверана 8 чэрвеня 2014. Абавязковыя параметры
  5. https://belisrael.info/?p=16885

Літаратура правіць

Спасылкі правіць