Алена Рыгораўна Мазанік
Алена Рыгораўна Мазанік (22 сакавіка (4 красавіка) 1914, в. Паддзягцярня — 7 красавіка 1996) — савецкая разведчыца, непасрэдная выканаўца знішчэння генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ. Герой Савецкага Саюза (1943).
Алена Рыгораўна Мазанік | |
---|---|
Род дзейнасці | разведчык |
Дата нараджэння | 22 сакавіка (4 красавіка) 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 красавіка 1996 (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў вёсцы Паддзягцярня (цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Адукацыя — сярэдняя, 6 класаў, вучылася ў Блужскай школе[1].. У 1931 годзе паступіла на працу афіцыянткай у сталовую Саўнаркама БССР. Неўзабаве выйшла замуж за Б. А. Тарлецкага, шафёра, работніка НКУС. У 1935 годзе ў яе нарадзіўся сын Жэня, які памёр праз паўтара года. Пасля нараджэння дзіцяці Алена перайшла працаваць у дом адпачынку беларускага Саўнаркама; у 1939 годзе яна перанесла заўчасныя роды; дзіцяці выратаваць не ўдалося. У гэтым жа годзе Алена перайшла на працу ў сталовую ЦК Кампартыі Беларусі.
Пасля падзення Мінска Алена (сяброўкі звалі яе Галінай, пад гэтым імем яна была вядомая і немцам, і партызанам) уладкавалася прыбіральшчыцай у адну з нямецкіх вайсковых частак, потым працавала афіцыянткай на фабрыцы-кухні і ў казіно для нямецкіх афіцэраў.
Забойства Вільгельма Кубэ
правіцьУ пачатку чэрвеня 1943 года была прынята на працу ў трохпавярховы асабняк па вул. Тэатральнай, 27, у якім жыў разам з сям’ёй генеральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ.
У ноч з 21 на 22 верасня 1943 года ў Мінску, у доме ва ўласным ложку выбухам англійскай міны з гадзіннікавым механізмам быў забіты гаўляйтэр Беларусі Вільгельм Кубэ. Бомбу пад ложак падклала Алена Мазанік, якая працавала там прыбіральшчыцай. Перадала ёй бомбу падпольшчыца Марыя Осіпава.
Пасляваенны перыяд
правіцьУ 1952—1960 гадах А. Р. Мазанік займала пасаду намесніка дырэктара Фундаментальнай бібліятэкі імя Я. Коласа Акадэміі навук БССР[2].
Памяць
правіцьНа доме па вуліцы Чычэрына, 2 у Мінску, у якім жыла Алена Мазанік, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- ↑ а б Беларусь 1995.
Літаратура
правіць- Мінскае антыфашысцкае падполле. — Мн.: Беларусь, 1995.
- Мазаник Е. Г. Возмездие. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1981.
- Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны. Т. 3. — Мн.: Беларусь, 1985. — С. 397.
- Дубровский Н. В. Бессмертие подвига. — Мн.: Беларусь, 2002. — С. 68.
- Селемнёв В. Д., Шимолин В. И. Охота на палача: ист.- док. очерк. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2007.
- Туронак Юры. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. У кнізе «Мадэрная гісторыя Беларусі». — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — С. 510—677.
- «В тени у Мазаник»: интервью с В. Селемнёвым, газета «Республика», 4 августа 2007 г., № 143.
- Маза́нік Алена Рыгораўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 454. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.