Алена Сакалова-Лекант

(Пасля перасылкі з Алена Сакалова-Леканд)

Але́на Сакало́ва-Лекант (часам Алёна; у дзявоцтве Залеўская; 1891Зарэчча, Вільня — 1960, Вільня) — беларуская настаўніца, грамадская дзяячка, зняволеная ГУЛАГа.

Алена Сакалова-Лекант
Імя пры нараджэнні Алена Залеўская
Род дзейнасці Настаўніца, грамадская дзяячка
Дата нараджэння 1891
Месца нараджэння
Дата смерці 1960
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзілася Алена Залеўская ў 1891 годзе ў Зарэччы ў Вільні. Карэнная віленчанка[1].

Да Першай сусветнай вайны выйшла замуж за рускага афіцэра Сакалова. Мела з ім двух сыноў — Анатоля і Мікалая. У выніку Першай сусветнай вайны муж апынуўся ў Расіі і загінуў. У 1931 годзе ад сухотаў памёр яе малодшы, 15-гадовы сын Мікалай[2].

 
Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі з навучэнцамі 7-га класа. А. Сакалова-Лекант у другім радзе па цэнтры

У канцы 1920-х гадоў Алена Сакалова выйшла паўторна замуж за Леканта, урадоўца праваслаўнай кансісторыі ў Вільні[3].

Настаўніца беларускай мовы, арыфметыкі ў Віленскай беларускай гімназіі ў 1919—1944 гадах. У 1930-я гады ўваходзіла ў кіраўніцтва Беларускага прафесійнага настаўніцкага саюза. З 1919 па 1937 гады — член Беларускага дабравольнага таварыства. Член Таварыства беларускай школы[4].

Віцэ-прэзідэнтка Беларускага жаночага таварыства, удзельнічала ў працы Беларускага таварыства асветы[5].

 
Грамата, якой Р. Астроўскі ад імя Беларускай Цэнтральнай Рады надаў Алёне Сакаловай-Лекант срэбраны Крыж Заслугі трэцяга класа за 25-гадовую працу на ніве беларускай асветы і культуры. 25 красавіка 1944 г.

25 красавіка 1944 года, адзначаючы 25-годдзе Віленскай беларускай гімназіі, А. Сакалава-Лекант была ўзнагароджана Срэбным крыжам заслуг III ступені і Ганаровай граматай прэзідэнта Цэнтральнай Рады Беларусі Радаслава Астроўскага[6].

27 чэрвеня 1944 года ўдзельнічала ў Другім беларускім кангрэсе ў Менску[7].

23 жніўня 1944 года арыштаваная паводле абвінавачвання ў дапамозе нямецкім акупантам. 12 чэрвеня 1945 года Камісія ўнутраных спраў СССР асудзіла яе на 5 гадоў лагеру. Адбывала тэрмін у лагеры ў Горкаўскай вобласці. У 1950-я гады вярнулася ў Вільню[8].

Памерла ў Вільні ў 1960 годзе ад раку ў грудзях, маючы 69 год. Пахаваная ў Вільні на Ліпаўскіх могілках[9].

Крыніцы

правіць
  1. Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 5.
  2. Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 11.
  3. Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 10.
  4. Alena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045(недаступная спасылка)
  5. Alena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045(недаступная спасылка)
  6. Alena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045(недаступная спасылка)
  7. Alena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045(недаступная спасылка)
  8. Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 15-16.
  9. Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 18-19.

Літаратура

правіць