Алена Сакалова-Лекант
Але́на Сакало́ва-Лекант (часам Алёна; у дзявоцтве Залеўская; 1891, Зарэчча, Вільня — 1960, Вільня) — беларуская настаўніца, грамадская дзяячка, зняволеная ГУЛАГа.
Алена Сакалова-Лекант | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Алена Залеўская |
Род дзейнасці | Настаўніца, грамадская дзяячка |
Дата нараджэння | 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1960 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася Алена Залеўская ў 1891 годзе ў Зарэччы ў Вільні. Карэнная віленчанка[1].
Да Першай сусветнай вайны выйшла замуж за рускага афіцэра Сакалова. Мела з ім двух сыноў — Анатоля і Мікалая. У выніку Першай сусветнай вайны муж апынуўся ў Расіі і загінуў. У 1931 годзе ад сухотаў памёр яе малодшы, 15-гадовы сын Мікалай[2].
У канцы 1920-х гадоў Алена Сакалова выйшла паўторна замуж за Леканта, урадоўца праваслаўнай кансісторыі ў Вільні[3].
Настаўніца беларускай мовы, арыфметыкі ў Віленскай беларускай гімназіі ў 1919—1944 гадах. У 1930-я гады ўваходзіла ў кіраўніцтва Беларускага прафесійнага настаўніцкага саюза. З 1919 па 1937 гады — член Беларускага дабравольнага таварыства. Член Таварыства беларускай школы[4].
Віцэ-прэзідэнтка Беларускага жаночага таварыства, удзельнічала ў працы Беларускага таварыства асветы[5].
25 красавіка 1944 года, адзначаючы 25-годдзе Віленскай беларускай гімназіі, А. Сакалава-Лекант была ўзнагароджана Срэбным крыжам заслуг III ступені і Ганаровай граматай прэзідэнта Цэнтральнай Рады Беларусі Радаслава Астроўскага[6].
27 чэрвеня 1944 года ўдзельнічала ў Другім беларускім кангрэсе ў Менску[7].
23 жніўня 1944 года арыштаваная паводле абвінавачвання ў дапамозе нямецкім акупантам. 12 чэрвеня 1945 года Камісія ўнутраных спраў СССР асудзіла яе на 5 гадоў лагеру. Адбывала тэрмін у лагеры ў Горкаўскай вобласці. У 1950-я гады вярнулася ў Вільню[8].
Памерла ў Вільні ў 1960 годзе ад раку ў грудзях, маючы 69 год. Пахаваная ў Вільні на Ліпаўскіх могілках[9].
Крыніцы
правіць- ↑ Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 5.
- ↑ Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 11.
- ↑ Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 10.
- ↑ Alena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045(недаступная спасылка)
- ↑ Alena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045(недаступная спасылка)
- ↑ Alena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045(недаступная спасылка)
- ↑ Alena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045(недаступная спасылка)
- ↑ Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 15-16.
- ↑ Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 18-19.
Літаратура
правіць- Кароткі нарыс беларускага пытання — Варшава, 31 студзеня 1928 // ARCHE 11-2007
- Сяргей Чыгрын, Гісторыя аднаго здымка, надрукаванага ўпершыню, Новы Час, 15-01-2013, https://novychas.online/poviaz/historyja_adnaho_zdymka