Алена Станіславаўна Патапава

беларускі палітык

Алена Станіславаўна Патапава (27 сакавіка 1978, Скідзель, Гродзенская вобласць) — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1] і 8 склікання.

Алена Станіславаўна Патапава
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
2018 — 2024
дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў[d]
2014 — 2018
дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў[d]
2018 — 2024
Нараджэнне 27 сакавіка 1978(1978-03-27) (46 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 27 сакавіка 1978 года ў г. Скідзелі Гродзенскай вобласці[2].

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасцях «Філалогія» і «Правазнаўства»[2].

Працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №28 г. Гродна; старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ТАА «ЗОВ», намеснікам генеральнага дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Будаўніча-мэблевае аб’яднанне «ЗОВ»[2].

Выбіралася дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў[2].

З’яўляецца членам Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях[2].

Член Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання, член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце[3].

У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гродненскай-Кастрычніцкай акругі № 50. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце[2].

Узнагароды

правіць

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «100 гадоў прафсаюзнаму руху», «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў», граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ганаровымі граматамі Гродзенскага гарвыканкама[2].

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць