Алена Ярмаловіч

паэтэса, сцэнарыст

Алена Ярмаловіч (21 снежня 1975, Талдыкарган, Казахская ССР) — беларуская рускамоўная паэтэса і аўтар песень, сцэнарыст[1].

Алена Ярмаловіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 снежня 1975(1975-12-21) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца, сцэнарыст

Біяграфія

правіць

Мае дзве вышэйшыя адукацыі — музычную (тэорыя музыкі) і псіхалагічную. У 1998 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (кафедра музыкі).

Творчасць

правіць

Піша вершы на рускай, беларускай і англійскай[2] мовах, а таксама сцэнарыі да дзіцячых мюзіклаў і фільмаў. Заснавальніца і суаўтарка музычнага праекта «Tanin Jazz». Сумесна з суаўтарамі з Германіі вядзе музычны праект «Сінонімы».

Зборнік яе вершаў «Асцярожна, далей каханне» (2007) атрымаў высокую ацэнку ад крытыкаў і чытачоў[3].

У 2012 годзе зборнік вершаў «Пакліч мяне ў госці, калі ласка» стаў папулярным у расійскіх чытачоў.

Песня на словы Ярмаловіч у выкананні Валерыя Дайнэкі гучыць у фільме Сляды апосталаў (прэмія «Лепшы саўнд-трэк года» 2013 года). Аўтар саўндтрэка да фільма «Розыгрыш» (студыя Паўла Лунгіна)[4]. Пісала песні для ўсіх чатырох сезонаў «Акадэміі талентаў» на тэлеканале АНТ; у 2014 годзе з яе песняй на Акадэміі перамог Улад Чыжыкаў. Алена Ярмаловіч піша песні для ЕВЫ, Вольгі Плотнікавай, для групы «Лас Вегас», Вольгі Барабаншчыкавай, Ірыны Ітэйры, для праекта «Tanin Jazz», «Atlantica», «Open Space», Аляксандра Саладухі, Леўша Любіча, Фелікса Луцкага і шматлікіх іншых выканаўцаў (у тым ліку расійскіх)[4][5]. Песня «Я ўзлятаю» на яе словы ў выкананні Валерыі Зверавай у 2014 годзе ўвайшла ў Belarus TOP 50, атрымаўшы 5-е месца[6].

Аўтар сцэнарыя дзіцячага мюзікла «Вінкс» (Масква) і серыяла «Добрыя людзі»[7].

Песні на вершы Алены Ярмаловіч гучалі ў праекце «Песня года» на тэлеканале АНТ у 2012—2018 гадах.

Прызнанне

правіць
  • 2012 — лаўрэатка Нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» у намінацыі «Лепшы аўтар слоў», конкурс праводзіць тэлеканал АНТ з Міністэрствам культуры
  • 2013 — лаўрэатка Нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» у намінацыі «Лепшая песня для кіно» за песню «Сляды апосталаў» для аднайменнага фільма на яе словы[8][9].
  • 2015 — лаўрэатка Нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» у намінацыі «Лепшы аўтар слоў»[10].

Бібліяграфія

правіць
  • «Асцярожна, далей каханне» (руск.: «Осторожно, дальше любовь», 2007 год, зборнік вершаў);
  • «Татуіроўкі на памяці» (руск.: «Татуировки на памяти», зборнік вершаў);
  • «Гулівер_і_Я» (руск.: «Гулливер_и_Я», зборнік вершаў для дзяцей);
  • «WINX» (дзіцячы мюзікл, Масква);
  • «Пакліч мяне ў госці, калі ласка» (руск.: «Позови меня в гости, пожалуйста...», 2012 год, зборнік вершаў[11]).

У зборніках з іншымі аўтарамі

правіць

Цікавыя факты

правіць
  • 12 беларускіх пісьменніц, у тым ліку Алена Ярмаловіч, зняліся да календара на 2011 год у праекце ТАА «Іксэлент» «Сумленная Жаночая Песня». Пост А. Ярмаловіч размясціўся на месяц красавік[12].

Зноскі

  1. Елена Ярмолович (руск.). выдавецтва «Союз Писателей». Праверана 18 жніўня 2012.
  2. Елена Ярмолович (руск.). Стихи.ру. Праверана 23 снежня 2011.
  3. Судья этой недели: Елена Ярмолович (руск.)(недаступная спасылка). Открытие 2-го тура Graffiti Open Music Fest 20 апреля! (18 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012. Праверана 23 снежня 2011.
  4. а б Егорченко Д.. Белорусские музыканты предпочитают экономить на поэтах. Аргументы и Факты (в Беларуси) (15 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 24 снежня 2014.
  5. С. Давидович, А. Булатая. Кухня Елены Ярмолович (4 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2014. Праверана 24 снежня 2014.
  6. Belarus TOP 50(недаступная спасылка). АНТ. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2014. Праверана 24 снежня 2014.
  7. А. Нестеров. Образование поэта – жизнь. Навінавы партал Віцебску «Про Витебск» (2 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2014. Праверана 24 снежня 2014.
  8. Прэмія Мінкульта. Культура. Хартыя'97 (17 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2013. Праверана 17 снежня 2013.
  9. Ускоў Ю.. Міністэрства культуры абрала найлепшую песню года. Музыка. Наша ніва (17 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2013. Праверана 17 снежня 2013.
  10. Лучшим исполнителем по версии национальной премии «Лира» признан Тео (руск.) (2 лютага 2015). Праверана 28 студзеня 2015.
  11. Позови меня в гости, пожалуйста... (руск.). Поэзия. ozon.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 25 верасня 2013.
  12. Ганна Снежкіна. Белорусские писательницы поделились хорошими днями на 2011 год (фото) (руск.)(недаступная спасылка). сайт газеты "Салідарнасць" (27 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 23 снежня 2011.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць