Алена (спадарожнік)
спадарожнік
Але́на (стар.-грэч.: Ἑλένη) — натуральны спадарожнік Сатурна. Быў адкрыты 1 сакавіка 1980 з дапамогай Абсерваторыі Пік-дзю-Мідзі французскімі астраномамі П'ерам Лаке і Жанам Лекашо. Першапачаткова спадарожнік зваўся S/1980 S 6. У 1988 спадарожніку прысвоена імя Алена. Таксама выкарыстоўваецца імя Saturn XII.
Алена | |
---|---|
спадарожнік Сатурна | |
Гісторыя адкрыцця | |
Першаадкрывальнік | П'ер Лаке і Жан Лекашо |
Дата адкрыцця | 1 сакавіка 1980 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 377396 км (радыус) |
Эксцэнтрысітэт | 0.0022 (блізкая да кругавой)[1] |
Перыяд абарачэння | 2,77 дня |
Нахіл арбіты | 0,019° (да экватара Сатурна) |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 36 × 32 × 30 км; 32 км сярэдні |
Маса | 8×1017 кг[2] |
Атмасфера | няма |
Спадарожнік з'яўляецца суарбітальным Дыёне і размяшчаецца ў пункце Лагранжа L4 сістэмы Сатурн-Дыёна, таму ў сваім руху спадарожнік апярэджвае Дыёну. З-за гэтага Алену завуць часам як Дыёна B.
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- The Planetary Society: Helene (англ.)