Алена (фільм, 2011)

фільм, 2011

«Але́на» (руск.: Елена) — расійскі драматычны фільм 2011 года рэжысёра і сцэнарыста Андрэя Звягінцава. Суаўтарам сцэнарыя выступіў Алег Негін[ru], галоўныя ролі выканалі Надзея Маркіна[ru], Андрэй Смірноў[ru] і Алена Лядава[6].

АленаM:
Рэжысёр фільм, Андрэй Звягінцаў (2017).
Жанр драматычны фільм[2][3][…]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Non-Stop Production[d]
Працягласць 109 хв.
Зборы 16 182 427 ₽[5]
Краіна
Мова руская
Год 21 мая 2011[1] і 2011
IMDb ID 1925421

Былая медсястры Алена амаль дзесяць гадоў жыве з бізнесменам старэчых гадоў Уладзімірам. Нягледзячы на такі прыстойны тэрмін сумеснага жыцця, афіцыйна распісаліся яны толькі нядаўна. Ва Уладзіміра ёсць дарослая дачка Кацярына, разумная, адукаваная, але распешчаная і мяцежная дзяўчына. У Алены, у сваю чаргу, ёсць жанаты сын Сяргей з двума дзецьмі на руках і ветрам у галаве. Уладзімір катэгарычна адмаўляецца дапамагаць сям’і Сяргея, але Алена ўсё ж не жадае закрываць вочы на іх праблемы. Яна просіць у свайго мужа грошы на «адкос» ад войска для шалапутнага ўнука. Уладзімір адмаўляе, і Алена рашаецца на страшны ўчынак… Скарыстаўшыся ягоным нестабільным станам пасля перанесенага інфаркту, жанчына бярэ сітуацыю ў свае рукі. Перайсці да раздзела «Сюжэт»

Прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2011 года ў межах праграмы «Асаблівы погляд[en]» 64-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна ўдастоілася Спецыяльнага прыза журы. Акрамя таго, фільм дэманстраваўся на кінафестывалях у Маскве, Жынду[fr], Таронта, Хельсінках, Генце, Сан-Паўлу, Арасе, Салоніках, Лез-Арку[en], Глазга, Вісконсіне, Хайфе і іншых[7]. У шырокі пракат фільм выйшаў 29 верасня 2011 года ў Расіі. У лістападзе таго ж года, яшчэ да завяршэння афіцыйнага пракату, фільм быў паказаны на цэнтральным расійскім тэлебачанні.

Карціна была станоўча прынята большасцю сусветных кінакрытыкаў і ўдастоілася шматлікіх узнагарод, сярод якіх 4 прэміі «Залаты арол[ru]» (у тым ліку за найлепшы фільм і рэжысуру), 4 прэміі «Ніка[ru]» (у тым ліку за найлепшую рэжысуру), 3 прэміі «Белы слон[ru]» (у тым ліку за найлепшы фільм і рэжысуру)[8] Перайсці да раздзела «Узнагароды». У снежні 2019 года карціна, адзіная з Расіі, увайшла ў спіс 50 найлепшых сусветных фільмаў другога дзесяцігоддзя XXI стагоддзя, складзены амерыканскім часопісам «Rolling Stone».

За два гады да падзей, выяўленых у фільме, пажылы чалавек па імені Уладзімір (Андрэй Смірноў[ru]) аформіў шлюб з Аленай (Надзея Маркіна[ru]) пасля амаль васьмі гадоў сумеснага жыцця. Нягледзячы на працяглыя адносіны, муж і жонка маюць мала агульнага ў адукацыі і даходзе: Уладзімір — забяспечаны прадпрымальнік, уладальнік паважных знаёмстваў і дзелавых сувязяў. З Аленай, медсястрой з вельмі сціплым прыбыткам, адукацыяй і сацыяльным становішчам, ён пазнаёміўся, калі аднойчы патрапіў у лякарню з вострым перытанітам. Муж і жонка спяць у розных пакоях, практычна не маюць агульных інтарэсаў і заняткаў, большую частку свайго часу Алена затрачвае на забеспячэнне камфорту мужа. У абаіх ёсць дзеці ад папярэдніх шлюбаў: у Алены — вялікаўзроставы інфантыльны сын Сяргей (Аляксей Розін[ru]), які ні да чаго не імкнецца і пастаянна сутыкаецца з цяжкасцямі пры ўтрыманні сваёй няспынна растучай сям’і, у Уладзіміра — дасціпная, але цынічная і распешчаная дачка Кацярына (Алена Лядава). Унуку Алены, Аляксандру (Ігар Агурцоў), неабходны грошы для аплаты паступлення ва ўніверсітэт, інакш яго забяруць у войска. Алена звяртаецца з просьбай аб фінансавай дапамозе да мужа. Аднак, той не хоча дапамагаць Алене ў гэтай справе — ён пагарджае яе сынам, які да таго ж некалькі гадоў не вяртае яму ўзятыя ў доўг грошы, і яго абураюць спробы жонкі вырашаць праблемы ўжо другога пакалення «лайдакоў». Неўзабаве Уладзімір трапляе з інфарктам у лякарню, дзе яго наведвае дачка. Пасля размовы з дачкой ён канчаткова адмаўляе Алене ў просьбе і прымае рашэнне: усе яго грошы пасля смерці адыдуць Кацярыне, а ўдава атрымае толькі добрую пажыццёвую рэнту.

Не знаходзячы іншага выйсця, Алена рашаецца на забойства: яна падсыпае Уладзіміру ў лекі «Віягру», і, дачакаўшыся яго смерці, спальвае чарнавікі завяшчання, якое ён так і не аформіў. За адсутнасцю дакументавана аформленай волі нябожчыка яго спадчына дзеліцца папалам паміж жонкай Аленай і дачкой Кацярынай. Акрамя таго, Алена забірае грошы з сейфа, якія Уладзімір захоўваў дома. Кацярына здагадваецца, што Алена прысвоіла грашы, але ў яе няма доказаў. Алена адвозіць грошы сям’і сына і тым самым пазбаўляе ўнука ад «святога абавязку». Аднак будучы студэнт, «адмазаны» ад войска, абыякавы да свайго лёсу: ужо ў наступных кадрах ён лёгка ўвязваецца ў масавую бойку з падлеткамі. У фінале глядач бачыць, як у дарагой кватэры Уладзіміра, у якой ён жыў з Аленай, па-гаспадарску размяшчаецца сям’я яе сына…

Акцёрскі склад

правіць
   Надзея Маркіна[ru]   –   Алена
   Андрэй Смірноў[ru]   –   Уладзімір
   Алена Лядава   –   Кацярына, дачка Уладзіміра
   Аляксей Розін[ru]   –   Сяргей, сын Алены
   Яўгенія Конушкіна   –   Таццяна, жонка Сяргея
   Ігар Агурцоў   –   Аляксандр, сын Сяргея і Таццяны

Вытворчасць

правіць

Задума і напісанне сцэнарыя

правіць

Першыя думкі пра стварэнне падобнага фільма з’явіліся ў Звягінцава ў лютым 2009 года, калі брытанскі прадзюсар Олівер Дангі, з якім яны разам працавалі на здымачнай пляцоўцы стужкі «Нью-Ёрк, я кахаю цябе[en]», падаў ідэю праекта, рэжысёрамі якога стануць чатыры чалавекі з Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Амерыкі, Еўропы і Азіі[9]. Тэма павінна была быць адна: Апакаліпсіс[9]. Дангі прапаноўваў трактаваць гэта шырока: ад «Ахвярапрынашэння» Таркоўскага да «Прафесіі: рэпарцёр[en]» Антаніоні[10]. Звягінцаў стэлефанаваўся з блізкім сябрам, пісьменнікам Алегам Негіным[ru], разам з якім яны ўвесь наступны месяц разважалі пра сюжэт будучай карціны[9]. Аднаго разу ноччу Негін патэлефанаваў Звягінцаву і распавёў гісторыю са свайго жыцця, якую пазней увасобіў у сцэнарый, напісаны за 8—10 дзён[9].

Пасля карэкціроўкі сцэнарыя Звягінцаў адправіў яго Дангі, які адрэагаваў на гэта так: «Хлопцы, што ж вы робіце? Я вам прапаную праект на 7—8 мільёнаў долараў, а вы мне — на 2,5, гісторыю пра двух пенсіянераў у адным інтэр’еры»[9]. Фільм павінен быў здымацца на англійскай мове ў ЗША або Англіі, працоўная назва была «Хелен», а мужа галоўнай гераіні павінны былі клікаць Рычард[9]. З-за абсалютна расійскага менталітэту сцэнарыя карціны месца дзеяння было вырашана перамясціць у Расію[9]. Неўзабаве пасля прачытання першых старонак сцэнарыя Дангі даслаў Звягінцаву каля 20 старонак з заўвагамі[9]. Азнаёміўшыся з імі, рэжысёр зразумеў, што гэтая гісторыя зацягнецца надоўга, папрасіў прабачэння і ўвесну 2009 года пакінуў праект[9].

З мая па жнівень таго ж года Звягінцаў шукаў тых, хто пагадзіўся б фінансаваць запланаваную карціну[9]. Тады ж рэжысёр пазнаёміўся з прадзюсарам Аляксандрам Раднянскім[ru], які, прачытаўшы сцэнарый, паведаміў пра пачатак здымкаў фільма[9]. Увесь верасень Негін і Звягінцаў па 10 гадзін у дзень, не выходзячы са студыйнага падвала, правілі сцэнарый[9]. Адметна, што яшчэ да пачатку здымкаў фільм быў удастоены прэміі за найлепшую сцэнарную распрацоўку на фестывалі незалежнага кіно «Сандэнс»[11].

Назва фільма была абрана не адразу, разглядаліся разнастайныя варыянты: ад «Нашэсця варвараў» (па аналогіі з аднайменным фільмам[en] Дэні Аркана[en]) да «Грошай» (так называецца апошні фільм[en] Брэсона)[12].

Падбор акцёраў

правіць

Ролю Алены Звягінцаў амаль з самага пачатку планаваў даць тэатральнай актрысе Надзеі Маркінай[ru], якую ў сярэдзіне 1990-х гадоў убачыў у спектаклі Сяргея Жэнавача[ru] «Кароль Лір» у ролі Рэганы[9]. Рэжысёр апісваў сваё ўражанне ад актрысы наступным чынам: «Захапіўся рэдкай уласцівасцю яе натуры. Вось яна ўстане, раскіне рукі — Радзіма-маці, ударнік працы ў пуховай хустцы. Злёгку павернецца, у профіль — жонка патрыцыя, імператрыца, рэдкая высакароднасць»[10]. Нягледзячы на жаданне рэжысёра ўзяць на ролю Маркіну, члены здымачнай групы пераглядзелі мноства актрыс, перш чым Надзея была зацверджана на ролю[9].

Звягінцаў доўга шукаў акцёра і на ролю Уладзіміра[13]. Кастынг праходзілі мужчыны 70 гадоў, аднак ніводзін з іх не задаволіў рэжысёра, які знаходзіў у іх тварах цяжкую асуджанасць, хаця патрэбен быў «чалавек-сонца, само жыццё»[13]. Такім аказаўся рэжысёр Андрэй Смірноў[ru], у якім Звягінцаў убачыў прыкметы вітальнасці[13]. «Смірноў вельмі жывы, шырока адукаваны чалавек, разумніца, лёгка размаўляе на французскай і англійскай мовах, унутрана пластычны і таму жывы і актыўны. Для мяне ён быў камертонам, ён вызначаў градус акцёрскага існавання ў кадры, нібы настройваў сваіх калег», — казаў рэжысёр[13]. У першы ж дзень здымак Смірноў учыніў скандал з нагоды таго, што яму не спадабалася паліто, у якое быў апрануты яго герой[9].

Ролю Кацярыны, дачкі Уладзіміра, сыграла Алена Лядава, на якую рэжысёр не ўскладаў асаблівых надзей да пачатку проб[12]. Як толькі яна з’явілася на здымачнай пляцоўцы, Звягінцаў адразу ж убачыў, наколькі ідэальна актрыса супадае са сваім персанажам[12]. Пазней Лядава прызнавалася, што працаваць са Звягінцавым было прыемна: «Атмасферу на пляцоўцы рэжысёр стварыў добрую. Андрэй Сяргеевіч выступіў як цудоўны партнёр. Сцэнарыст напісаў выдатны дыялог. Цуда-аператар усё зняў. Што яшчэ трэба? Атрымалася хутка і лёгка. Не ў пакутах, не»[14].

Здымкі

правіць

У кастрычніку 2009 года рэжысёр заявіў пра пачатак здымачнага працэсу, да працы падключыліся аператар Міхаіл Крычман[ru] і мастак-пастаноўшчык Андрэй Панкратаў[d][9]. Непасрэдна здымкі фільма стартавалі 9 красавіка 2010 года і праходзілі ў Маскве[15]:

  • Апартаменты бізнесмена Уладзіміра — гэта Астожанка, Малочны завулак, дом 2 (ЖК «Новая Астожанка»).
  • Фітнес-клуб «Enjoy», які наведвае Уладзімір, рэальны і знаходзіцца на Дзербянёўскай набярэжнай, дом 7, к. 6.
  • Пасля наведвання банка Алена едзе на маршрутцы №356М (Беларускі вакзал — Базаўская вуліца).
  • Далей Алена аказваецца каля Павялецкага пуцеправода на Варшаўскай шашы. Там міма яе праязджае трамвай з бартавым нумарам 4291, які належыць Кастрычніцкаму трамвайнаму дэпо.
  • Алена паднімаецца на Павялецкі пуцеправод і трапляе на платформу ЗІЛ Павялецкага напрамку, дзе чакае электрычку ў бок Бірулёва.
  • Каб патрапіць у жылую частку Заходняга Бірулёва, Алена праходзіць уздоўж плота і градзірняў ЦЭЦ-26.
  • Алена купляе прадукты для сям’і сына ў доме 17, к. 3а па Вастракоўскім праездзе (у рэальнасці там размяшчаецца крама «Пяцёрачка»).
  • Двор дома Сяргея зняты каля дома 15, к. 2 па Вастракоўскім праездзе. Адметна, што ў гэтым жа доме праходзілі здымкі тэлесерыяла «Брыгада».
  • Тым не менш у гэтым доме няма вокнаў, якія выходзяць на градзірні ЦЭЦ. Верагодна, кватэра сына Сяргея здымалася ў іншым доме па Вастракоўскім праездзе.

Музычнае суправаджэнне

правіць

У якасці музычнага лейтматыва карціны была выкарыстана трэцяя частка Сімфоніі № 3 амерыканскага кампазітара Філіпа Гласа[16].

Выхад і прызнанне

правіць

Пракат

правіць

Прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2011 года ў межах 64-га Канскага кінафестывалю. Акрамя таго, фільм дэманстраваўся на кінафестывалях у Маскве, Жынду[fr], Таронта, Хельсінках, Генце, Сан-Паўлу, Арасе, Салоніках, Лез-Арку[en], Глазга, Вісконсіне, Хайфе і іншых[7]. У шырокі пракат фільм выйшаў 29 верасня 2011 года ў Расіі. У лістападзе таго ж года, яшчэ да завяршэння афіцыйнага пракату, фільм быў паказаны на цэнтральным расійскім тэлебачанні.

Ніжэй прыведзены спіс прэм’ер фільма паводле краін у храналагічным парадку[7]:

Крытыка

правіць

У расійскай крытычнай супольнасці фільм «Алена» атрымаў неадназначныя водгукі — ад захопленых да рэзка негатыўных. Так, кіназнавец Андрэй Плахаў[ru] назваў «Алену» «адным з найважнейшых расійскіх фільмаў апошніх гадоў», адзначыўшы, што карціна «добра зроблена» і актуальная па сваёй сацыяльнай праблематыцы. З іншага боку, кінакрытык Міхаіл Ратгаўз абвінаваціў стужку Звягінцава ў хадульнасці і безжыццёвасці, выявіўшы ў «Алене» «жахлівыя штампы з дрэннай драматургіі канца XIX стагоддзя»[17].

Рэйтынгі

правіць

Агрэгатар крытычных аглядаў «Metacritic» дае фільму ацэнку ў 87 балаў са 100 на аснове 16 рэцэнзій прафесійных крытыкаў. Карыстальніцкі рэйтынг на гэтым рэсурсе складае 7,5/10[18]. На іншым папулярным агрэгатары крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» колькасць станоўчых рэцэнзій дасягае 94 % на аснове 65 рэцэнзій крытыкаў. Глядацкі рэйтынг кінастужкі на гэтым рэсурсе складае 73 %[19].

Глядацкія ацэнкі на іншых папулярных сайтах, прысвечаных кіно:

Узнагароды

правіць

Фільм «Алена» ўдзельнічаў у праграме «Асаблівы погляд[en]» 64-га Канскага кінафестывалю, дзе ўдастоіўся Спецыяльнага прыза журы. Сярод іншых значных узнагарод, 4 прэміі «Залаты арол[ru]» (у тым ліку за найлепшы фільм і рэжысуру), 4 прэміі «Ніка[ru]» (у тым ліку за найлепшую рэжысуру), 3 прэміі «Белы слон[ru]» (у тым ліку за найлепшы фільм і рэжысуру)[8].

Паводле рэсурса «Internet Movie Database», агулам фільм быў адзначаны 24 кінаўзнагародамі і яшчэ 22 намінацыямі[8]:

Кінафестываль / Кінапрэмія Дата Прэмія / Катэгорыя Намінант(ы) Вынік Спасылкі
Канскі кінафестываль 11—22.05.2011 Прэмія «Асаблівы погляд» «Алена» Намінацыя [26]
Асаблівы погляд — Спецыяльны прыз журы «Алена» Перамога
Еўрапейская кінапрэмія 03.12.2011 Найлепшая еўрапейская актрыса Надзея Маркіна[ru] Намінацыя [27][28]
Белы слон[ru] 22.12.2011 Найлепшы фільм «Алена» Перамога [29][30][31]
Найлепшая рэжысёрская праца Андрэй Звягінцаў Перамога
Найлепшы сцэнарый Алег Негін[ru], Андрэй Звягінцаў Намінацыя
Найлепшая аператарская праца Міхаіл Крычман[ru] Намінацыя
Найлепшая галоўная жаночая роля Надзея Маркіна Намінацыя
Найлепшая галоўная мужчынская роля Андрэй Смірноў[ru] Намінацыя
Найлепшая жаночая роля другога плана Алена Лядава Перамога
Залаты арол[ru] 27.01.2012[ru] Найлепшы ігравы фільм[ru] «Алена» Перамога [32]
Найлепшая рэжысёрская праца[ru] Андрэй Звягінцаў Перамога
Найлепшы сцэнарый[ru] Алег Негін, Андрэй Звягінцаў Намінацыя
Найлепшая жаночая роля ў кіно[ru] Надзея Маркіна Намінацыя
Найлепшая жаночая роля другога плана[ru] Алена Лядава Перамога
Найлепшая аператарская праца[ru] Міхаіл Крычман Перамога
Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка[ru] Андрэй Панкратаў[d] Намінацыя
Найлепшая музыка да фільма[ru] Філіп Глас Намінацыя
Найлепшы мантаж фільма[ru] Ганна Мас Намінацыя
Найлепшая праца гукарэжысёра[ru] Андрэй Дзергачоў[d] Намінацыя
Ніка[ru] 08.04.2012[ru] Найлепшы ігравы фільм[ru] «Алена» Намінацыя [33][34]
Найлепшая рэжысёрская праца[ru] Андрэй Звягінцаў Перамога
Найлепшая жаночая роля[ru] Надзея Маркіна Перамога
Найлепшая жаночая роля другога плана[ru] Алена Лядава Перамога
Найлепшая сцэнарная праца[ru] Алег Негін, Андрэй Звягінцаў Намінацыя
Найлепшая аператарская праца[ru] Міхаіл Крычман Перамога
Найлепшая праца гукарэжысёра[ru] Андрэй Дзергачоў Намінацыя
Асацыяцыя кінакрытыкаў Турцыі[en] 21.01.2013[tr] Найлепшы замежны фільм «Алена» 9-е месца

Зноскі

правіць
  1. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  2. http://www.nytimes.com/2012/05/16/movies/elena-by-andrei-zvyagintsev-set-in-and-around-moscow.html Праверана 19 красавіка 2016.
  3. а б http://www.imdb.com/title/tt1925421/ Праверана 19 красавіка 2016.
  4. а б http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=191021.html Праверана 19 красавіка 2016.
  5. http://www.filmz.ru/film/6117/boxoffice/ Праверана 16 красавіка 2012.
  6. а б Elena (2011) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 27 студзеня 2022.
  7. а б в Elena (2011) — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 27 студзеня 2022.
  8. а б в Elena (2011) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 27 студзеня 2022.
  9. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Андрей Звягинцев: автор должен делать кино и молчать о нем (руск.). Сайт «РИА Новости» (20 мая 2011). Праверана 27 студзеня 2022.
  10. а б Лариса Малюкова.. Андрей Звягинцев: Богатые и бедные… Невозможность выбора… (руск.)(недаступная спасылка). Сайт газеты «Новая газета[ru]» (22 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 27 студзеня 2022.
  11. Лариса Юсипова.. Прекрасная "Елена" и патриотичный "Охотник" (руск.). Сайт газеты «Известия[ru]» (23 мая 2011). Праверана 27 студзеня 2022.
  12. а б в Антон Филатов.. Андрей Звягинцев: «Мне очень дорога эта история…» (руск.). Сайт «Okino.ua[en]» (21 лістапада 2011). Праверана 27 студзеня 2022.
  13. а б в г Игорь Манцов.. Андрей Звягинцев: «Ясное дело, она выбирает кровь» (руск.)(недаступная спасылка). Сайт «Частный корреспондент[ru]» (6 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2012. Праверана 27 студзеня 2022.
  14. Никита Карцев.. Захват Елены инопланетянами (руск.). Сайт газеты «Московский комсомолец[ru]» (10 студзеня 2012). Праверана 27 студзеня 2022.
  15. Elena (2011) — Filming & Production (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 27 студзеня 2022.
  16. Elena (2011) — Soundtracks (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 27 студзеня 2022.
  17. Дмитрий Волчек, Борис Нелепо.. Октябрьское кинообозрение (руск.). Сайт «Радио „Свобода“» (26 кастрычніка 2011). Праверана 27 студзеня 2022.
  18. Elena (2012) (англ.). Сайт «Metacritic». Праверана 27 студзеня 2022.
  19. Elena (англ.). Сайт «Rotten Tomatoes». Праверана 27 студзеня 2022.
  20. Elena (2011) (англ.). Сайт «AllMovie». Праверана 27 студзеня 2022.
  21. Elena (фр.). Сайт «AlloCiné». Праверана 27 студзеня 2022.
  22. Jelena (чэшск.). Сайт «ČSFD[cs]». Праверана 27 студзеня 2022.
  23. Elena (ісп.). Сайт «FilmAffinity». Праверана 27 студзеня 2022.
  24. Elena (польск.). Сайт «Filmweb[en]». Праверана 27 студзеня 2022.
  25. Елена (2011) (руск.). Сайт «КиноПоиск». Праверана 27 студзеня 2022.
  26. Awards 2011 : Un Certain Regard (англ.). Сайт Канскага кінафестывалю. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2016.
  27. 2011: The Nominations (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 27 студзеня 2022.
  28. 2011 (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 27 студзеня 2022.
  29. Премия «Белый слон» (руск.)(недаступная спасылка). Сайт Гільдыі кінаведаў і кінакрытыкаў Расіі[ru]. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2020. Праверана 27 студзеня 2022.
  30. Фильм Звягинцева "Елена" стал победителем в главной номинации премии "Белый слон" (руск.). Сайт «Інтэрфакс» (22 снежня 2011). Праверана 27 студзеня 2022.
  31. "Елена" въедет в новый год на "Белом слоне" (руск.)(недаступная спасылка). Сайт «Ruskino[d]» (25 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 27 студзеня 2022.
  32. Лауреаты премии «Золотой Орел» за 2011 год (руск.). Сайт Нацыянальнай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук Расіі. Праверана 27 студзеня 2022.
  33. Номинанты Национальной кинематографической премии «НИКА» за 2011 год. (руск.). Сайт кінапрэміі «Ніка[ru]». Праверана 27 студзеня 2022.
  34. Лауреаты Национальной кинематографической премии «НИКА» за 2011 год. (руск.). Сайт кінапрэміі «Ніка[ru]». Праверана 27 студзеня 2022.

Літаратура

правіць
  • Дыхание камня: Мир фильмов Андрея Звягинцева. — Новое литературное обозрение, 2014. — 456 p. — ISBN 978-5-4448-0083-6.

Спасылкі

правіць