Алесандра Акіліні
Алесандра Акіліні (італ.: Alessandro Achillini; 20 кастрычніка 1463, Балоння — 2 жніўня 1512, Балоння) — італьянскі анатам і філосаф.
Алесандра Акіліні | |
---|---|
Род дзейнасці | урач, філосаф, выкладчык універсітэта, анатам, біёлаг |
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1463 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 жніўня 1512[2][3] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАлесандра Акіліні нарадзіўся 29 кастрычніка 1463 года ў Балонні, быў прафесарам універсітэтаў у Падуі і Балонні, дзе і памёр 2 жніўня 1512 года. Паміж урачамі Балонскай школы ён быў адным з першых, хто звярнуўся да рассякання чалавечых трупаў. Яго шматлікія анатамічныя сачыненні моцна пасунулі медыцыну наперад.
Ім напісаны: «Corporis humani anatomia» (Венецыя, 1521). Філасофскія і фізічныя трактаты яго сабраны ў «Opera omnia» (Венецыя, 1545; 1568); самы выдатны з іх «De intelligentiis» (у 5 кнігах).
Ім адкрыта, у прыватнасці, вывадная пратока падсківічнай сліннай залозы (1500), пасля названай у гонар пераадкрывальніка ў 1656 годзе англійскага анатама Томаса Вартана (1614—1673) вартанава пратока.
-
Expositio primi physicorum, 1512
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118643681 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118643681 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118643681 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.