Алесь Алехнік
Алесь Алехнік (31 ліпеня 1929, хутар Перунова, сёння Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці — 2006) — дзеяч беларускай эміграцыі ў Аўстраліі.
Алесь Алехнік | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Алесь Алехнік |
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 2006 (77 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы |
|
Член у |
У Аўстраліі з 1950 года. Член і шматгадовы сакратар Беларускага аб'яднання ў Аўстраліі, ад імя якога прадстаўляў беларусаў на разнастайных міжнацыянальных форумах у Аўстраліі (удзельнічаў у дзвюх Аўстралійскіх грамадзянскіх канвенцыях, быў назіральнікам у парламенце) і па-за яе межамі на канферэнцыях Антыкамуністычнай лігі народаў Азіі і Сусветнай антыкамуністычнай лігі. У канцы 1950-х гадоў займаўся выданнем інфармацыйнага бюлетэню Беларускага аб'яднання ў Аўстраліі «Новае Жыццё». У 1969—1982 гадах — кіраўнік Краёвага штаба Беларускага Вызвольнага Фронту ў Аўстраліі.
Аўтар кнігі ўспамін «Пад бел-чырвона-белым» (Вільня, 1999). Яго архіў, у які ўвайшлі дакументы Беларускага аб'яднання і шматлікае ліставанне, перахоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |