Алесь Анціпенка

Алесь Анціпенка (1953, Слаўгарад, Магілёўская вобласць) — беларускі філосаф і медыааналітык. Кандыдат філасофскіх навук.

Алесь Анціпенка
Дата нараджэння 1953
Месца нараджэння
Род дзейнасці пісьменнік, філосаф, журналіст
Навуковая сфера літаратура[1] і філасофія[1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Альма-матар
Член у

БіяграфіяПравіць

У 1975 г. скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, у 1982 г. — аспірантуру Інстытуту філасофіі і права НАН Беларусі. У 1986 абараніў дысертацыю на тэму «Сацаякультурны і нарматыўна-экалагічны аспекты даследавання ўзаемадачыненняў чалавека і прыроды». Працаваў у названым інстытуце, Нацыянальным цэнтры імя Ф. Скарыны, Беларускім Фондзе Сораса. Аўтар шматлікіх публікацый у Беларусі і па-за яе межамі.

Былы кіраўнік «Беларускага Калегіума» (1997—2013), член БАЖ, Беларускага ПЭН-цэнтра (да 2019 года), сузаснавальнік і член Рады Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.

БібліяграфіяПравіць

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

СпасылкіПравіць