Алесь Бачыла

беларускі паэт

Алесь Бачы́ла, сапр. Аляксандр Мікалаевіч (2 сакавіка 1918, в. Лешніца, цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці[2] — 4 студзеня 1983, Мінск) — беларускі паэт, драматург, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967)[2].

Алесь Бачыла
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Аляксандр Мікалаевіч Бачыла
Дата нараджэння 2 сакавіка 1918(1918-03-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 1983(1983-01-03) (64 гады) ці 4 студзеня 1983(1983-01-04)[1] (64 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, перакладчык, паэт, празаік, лібрэтыст, рэдактар
Гады творчасці 19341983
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Нарадзіўся 2 сакавіка 1918 года ў вёсцы Лешніца ў сялянскай сям'і. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Каралішчавіцкай і Сінілаўскай школах на Міншчыне.

Завочна скончыў у 1939 годзе Мінскі настаўніцкі інстытут[2]. Восенню 1939 прызваны ў Чырвоную Армію, служыў да 1945. Удзельнічаў у паходзе ў Іран, у баях на Крымскім, Паўночна-Каўказскім (Чарнаморская група войск), Варонежскім, 2-м Беларускім і 1-м Прыбалтыйскім франтах.

Пасля вайны працаваў у «Настаўніцкай газеце», потым у газеце «Літаратура і мастацтва» — загадчыкам аддзела, адказным сакратаром (1946—1951), намеснікам галоўнага рэдактара (1952-57). У 1951-52 г. — уласны карэспандэнт «Литературной газеты», рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. З 1952 года намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва»[2]. У 1957—1972 г. — адказны сакратар часопіса «Полымя», у 1972—1978 — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура»[2].

Памёр 4 студзеня 1983 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[3].

Творчасць

правіць

Дэбютаваў у друку ў 1934 года[2]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Шляхі» (1947)[2], «Зоры вясеннія» (1954), «Юнацтва» (1959), «Дарыце цюльпаны» (1966), «Тры багіні» (1973), «Белы бярэзнік» (1976), «Гараць лісты кляновыя» (1981) і інш., паэмы «Асенняя аповесць» (1965), «Паэмы тугі» (апубл. 1987) пра калектывізацыю, раскулачвання, адвучвання селяніна быць гаспадаром на зямлі.

Сюжэтнасць верша, напеўнасць радка далі магчымасць многія яго вершы пакласці на музыку («Радзіма мая дарагая», музыка У. Алоўнікава, і інш.). Аўтар лібрэта опер «Яснае світанне» (1958, муз. А. Туранкова), «Калючая ружа» (1960), «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970) і аперэты «Паўлінка» (1973, усе на муз. Ю. Семянякі)[2].

Аўтар кнігі пра М. Багдановіча «Дарогамі Максіма» (1971; 2-е выд., 1983)[2]. Пісаў сатырычныя творы (зборнік «Кавалер Мікіта», 1967) і творы для дзяцей (зб. «Мне купілі самакат», 1981).

На беларускую мову перакладаў творы рускіх, украінскіх, латышскіх паэтаў, «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» А. Талстога, «Тараса Бульбу» М. ГогаляМ. Паслядовічам), «Брэсцкую крэпасць» С. Смірнова  (руск.) (з. А. Бажко) і інш.

Бібліяграфія

правіць
  • 3бор твораў. Т. 1—3. Мн., 1986—87;
  • Выбранае. Т. 1—2. Мн., 1978;
  • Крыло неспакою: Пошук, роздум, палеміка, успаміны. Мн., 1985.

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 17 снежня 2019.
  2. а б в г д е ё ж з Бачило Алесь // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 46. — 737 с.
  3. Аблажэй — Брыль – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 21 ліпеня 2024.

Літаратура

правіць
  • Алесь Бачыла // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • Бачыла Алесь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Беларуская ССР: кароткая энцыклапедыя. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1981.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
  • Беларусь: энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 1. — Мінск, 1984.
  • С. Грахоўскі. У бядзе не пакідай. 1986 г. www.grahouski.org.