Алесь Камароўскі

пісьменнік

Алесь Камароўскі (нар. 1 сакавіка 1947, в. Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Алесь Камароўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 сакавіка 1947(1947-03-01) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і рабочага. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Служыў у Савецкай Арміі камандзірам узвода (1970—1971). Быў загадчыкам аддзела Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна (1971—1973), навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Якуба Коласа (1973—1976), працаваў загадчыкам аддзела ў Рэспубліканскім праўленні аматараў кнігі БССР (1976—1979), на Беларускім тэлебачанні (1979—1990). З 1990 г. — загадчык аддзела крытыкі і мастацтва часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР (з 1988).

Творчасць правіць

Дэбютаваў вершамі ў 1961 годзе (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар кніг «Пачатак» (1975), «Зямля маіх надзей» (вершы і паэмы, 1988), аповесцей для дзяцей «Адкрытая тайна» (1979) і «Заварожаны мяч» (1989).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць