Алесь Касцень

беларускі паэт, празаік, журналіст

Алесь Касцень, поўнае імя Аляксандр Дзмітрыевіч Касцень (23 красавіка 1955, Касцяні Пастаўскага раёна — 17 верасня 2009, Паставы) — беларускі паэт, празаік, журналіст, краязнавец.

Алесь Касцень
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 красавіка 1955(1955-04-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 верасня 2009(2009-09-17) (54 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, публіцыст, журналіст
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў СШ № 2 у Паставах, факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў журналістам у рэгіянальных газетах «Звязда» (цяпер «Пастаўскі край»), «Народнае слова», «Вольнае Глыбокае». Шмат гадоў супрацоўнічаў з рэдакцыяй газеты «Звязда»,

Жыў у Паставах.

Дзейнасць і творчасць правіць

Удзельнічаў ва ўстаноўчым сходзе Таварыства вольных літаратараў, выдаў у пастаўскай друкарні першы нумар ТВЛ-аўскага часопіса «Калосьсе». Адзін з арганізатараў лiтаратурна-выдавецкай справы ў рэгіёне. Пад кіраўніцтвам Алеся Касцяна дзейнічала пастаўскае літаратурнае аб’яднанне «Світанак», яго намаганнямі ў Паставах выйшлі зборнікі вершаў мясцовых аўтараў «Рунь», «Рунь-92», «Рунь-93», «Рунь-2001». Удзельнічаў у падрыхтоўцы да выдання літаратурна-культуралагічнага часопіса «Барвы» (2004). Браў удзел у літаратурным семінары «Даўжанскiя вечары-96», прысвечанага памяці Уладзіміра Дубоўкі.

Як паэт вядомы кнігамі «Зруб», «Правінцыялы», «13 чарачак і гляк», «Лязо душы». Таксама аўтар кніг прозы «Золата дзядулі», «Вясковыя і местачковыя гісторыі», «Каменьчыкі ў кірзавым боце», аповесць-успаміны пра Паставы «Мястэчка маёй любові» выйшла ўжо пасля смерці аўтара. Вялікую папулярнасць меў яго цыкл эсэ «Простыя рэчы» у «Звяздзе».

Таксама аўтар шэрагу артыкулаў на краязнаўчыя тэмы ў мясцовым перыядычным друку.

Літаратура правіць