Алесь Мікалаевіч Чаркашын

Алесь Мікалаевіч Чаркашын (27 верасня 1982, Брэст, Беларуская ССР — 28 жніўня 2015, Запарожжа, Украіна) — беларускі грамадскі і ваенны дзеяч, удзельнік вайны на ўсходзе Украіны (Добраахвотніцкі Украінскі Корпус), псеўданім «Тарас». «Народны Герой Украіны» (пасмяротна).

Алесь Мікалаевіч Чаркашын
Алесь Мікалаевіч Чаркашын.jpg
Псеўданім "Тарас"
Дата нараджэння 27 верасня 1982(1982-09-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 жніўня 2015(2015-08-28) (32 гады)
Месца смерці
Прыналежнасць Украіна
Род войскаў Добраахвотніцкі Украінскі Корпус
Званне Радавы/Капелан
Часць 5-ы асобны батальён ДУК
Тактычная група «Беларусь»
Бітвы/войны Вайна на ўсходзе Украіны
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Народны Герой Украіны»
Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg Алесь Чаркашын. «Не здавайся!» - Кліп
Nuvola apps kaboodle.svg «Алесь Чаркашын. Не здавайся!», дак. фільм, рэж. Антось Цялежнікаў, 2016

БіяграфіяПравіць

Актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху Беларусі. Быў членам спартыўна-патрыятычнай арганізацыі «Край», актывістам руху «Зубр». З 2009 года — у арганізацыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», стаў старшынёй Брэсцкага гарадскога аддзялення арганізацыі[1]. Удзельнічаў у Плошчы 2010[2].

Вучыўся ў Таўрычаскім хрысціянскім інстытуце ў горадзе Херсон[1].

У 2014 годзе добраахвотнікам уступіў у шэрагі Добраахвотніцкага Украінскага Корпусу «Правы Сектар», быў байцом Тактычнай групы «Беларусь»[1].

Са студзеня 2015 года браў удзел у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны. Пазыўны «Тарас». Удзельнічаў у баях за Данецкі аэрапорт, у пасёлку Пяскі, у раёне горада Данецк[1].

Атрымаў цяжкія раненні ў баі з прарасійскімі тэрарыстамі 10 жніўня 2015 года паблізу вёскі Белая Камянка Тэльманаўскага раёна Данецкай вобласці. 28 жніўня 2015 года памёр у шпіталі.

Пахаваны ў вёсцы Камяніца Жыравецкая, Брэсцкі раён, Беларусь.

Пасля смерці засталіся бацькі і двое братоў.

Узнагароды і ўшанаванне памяціПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Черкашин Олександр Миколайович (укр.) 
  2. R.I.P. Алесь Чаркашын — Героі не паміраюць
  3. Белсат У Менску прэзентуюць кружэлку Алеся Чаркашына «Не здавайся!».
  4. Белсат У Віцебску пасадзілі дрэвы ў гонар беларускіх ваяроў Алеся Чаркашына і Міхася Жызнеўскага.
  5. Радыё Свабода У Києві відкрили меморіальну дошку загиблим у боротьбі за Україну громадянам Білорусі (фотогалерея) ((укр.) ).
  6. Белсат У Берасці ўсталявалі помнік Алесю Чаркашыну.
  7. Белсат У Чаркасах пасмяротна ўганаравалі Алеся Чаркашына і Віталя Ціліжэнку.
  8. Белсат «Удзел у АТО – яго асабісты выбар». На магіле Алеся Чаркашына сабраліся сябры і родныя.
  9. Белсат У Кіеве ўшанавалі памяць Алеся Чаркашына (ФОТА).
  10. Белсат У Варшаве пройдзе вечар памяці Алеся Чаркашына.
  11. Радыё Рацыя У Берасці ўшанавалі памяць добраахвотніка Алеся Чаркашына.
  12. Радыё Рацыя У Беластоку памяць Алеся Чаркашына ўшанавалі турнірам па стральбе.

СпасылкіПравіць