Адкрыць галоўнае меню

Алесь Наварыч (сапр. Аляксандр Іванавіч Трушко; 2 лістапада 1960, вёска Відзібор, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі празаік.

Алесь Наварыч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 2 лістапада 1960(1960-11-02) (59 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік
Мова твораў: беларуская

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Відзіборскай сярэдняй школы працаваў цесляром у Столінскай вытворча-механізаванай калоне, затым лабарантам у роднай школе. У 1978—1980 гг. вучыўся на стаматалагічным факультэце Мінскага медыцынскага інстытута. У 1985 г. скончыў аддзяленне рускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічаў у Скірмантаўскай сярэдняй школе Дзяржынскага раёна (1985—1986), Малюшыцкай — Карэліцкага раёна (1986—1987). З 1988 г. — літрэдактар у часопісе «Вожык». У 1990-? гадах метадыст Рэспубліканскага цэнтра эстэтычнага выхавання. Пазней працаваў у часопісах «Бярозка», «Полымя», намеснікам галоўнага рэдактара «Выдавецкі цэнтр БДУ», у часопісе «Маладосць», зноў у часопісе «Вожык» (да 2012 года).

ТворчасцьПравіць

Першыя апавяданні апублікаваў у 1983 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Рабкова ноч» (1988) і «Ноч пацалункаў незалежнасці» (1989), гістарычнага рамана «Літоўскі воўк» (2005).

ПрызнаннеПравіць

  • Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005) за раман «Літоўскі воўк»

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Алесь Наварыч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.