Адкрыць галоўнае меню

Алесь Baisan Плотка (28 лістапада, год невядомы, г. Гомель) — беларускімузыкантпаэт і перакладчык.

Алесь Плотка
Дата нараджэння 28 лістапада
Месца нараджэння Гомель
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Гады актыўнасці 2000 — цяперашні час
Інструменты вакал
Жанр рок метал рэп
Псеўданімы Baisan, JL Pixel
Супрацоўніцтва Vopli VidopliassovaGods TowerNakaBigiIvoryGod
Узнагароды
facebook.com/baisan88

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў чарнобыльскай зоне за савецкім часам, выступае пад псеўданімам Байсан (на марскім слэнгу — «зямляк»).

Музычная дзейнасцьПравіць

Характэрны выхадзец з гомельскага андэрграўнду, у супрацы з шэрагам гуртоў быў заўважаны як выканаўца JazzLatex і Samadhi Boom, TerraKod, Туфли Гну.

Аўтар тэкстаў - Bigi і IvoryGod, Evthanasia. Песні на словы ёсць у рэпертуары гуртоў Vopli Vidopliassova (беларуская версія культавай песні "Танці"[1]), Naka, Yellow Brick Road і Gods Tower.[2]

Літаратурная дзейнасцьПравіць

Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф», дыпламант Беларускага ПЭН-Цэнтра; друкуецца ў перыёдыцы («Дзеяслоў», «Верасень», «Большой», «Новы час», «Гутарка», «Лікнеп»).[3]

Кніга вершаў «Байсан» 2015 [4]

Пераклад на беларускую "Прыгоды павіяна Томаса" Іван Сэмесюк, Кіеў, выдавецтва "Люта Справа", 2017

Пераклад на беларускую "Папяросы" Юрко Іздрыка, выйшла ў лічбавым фармаце, запісаная разам з Леанідам Нарушэвічам і Ўладам Бубенам.[5]

Грамадская дзейнасцьПравіць

Арганізатар чытання і онлайн-трансляцыі перакладу "Анегіна" на беларускую мову, які лічыўся згубленым 80 гадоў. 29 кастрычніка 2017-га году глава твору была прачытаная ў прамым эфіры, як у прэм'ерным 1936-ым, калі трансляцыя ішла на увесь Мінск праз рэпрадуктары. Дэкламавала народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Адзін з удзельнікаў грамадскай кампаніі "Будзьма беларусамі!"[6]

СпасылкіПравіць