Аляксандр Казіміравіч Сержпутоўскі
Аляксандр Казіміравіч Сержпуто́ўскі (21 чэрвеня 1864, в. Бялевічы, Слуцкі павет — 5 сакавіка 1940) — беларускі і савецкі этнограф, фалькларыст, мовазнавец, літаратар. Аўтар 45 друкаваных навуковых прац, удзельнік 25 этнаграфічных, антрапалагічных, лінгвістычных экспедыцый.
Аляксандр Казіміравіч Сержпутоўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1864 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 1940 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | публіцыст, этнограф, фалькларыст, мовазнавец |
Навуковая сфера | этнаграфія, беларусазнаўства, мовазнаўства |
Месца працы | Рускі музей |
Альма-матар | |
![]() |
Узнагароджаны Малым залатым медалём Аддзела этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства (за «Зборнік беларускіх прыказак і прымавак»).
БіяграфіяПравіць
З сям'і ляснога вартаўніка. Скончыў Вызненскае народнае вучылішча (1880), Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1884)[1], Пецярбургскі археалагічны інстытут (1904). Супрацоўнік этнаграфічнага аддзела Рускага музея (1906—1930). Правадзейны член Інстытута беларускай культуры.
Настаўнічаў у Слуцкім і Мазырскім паветах (1884—1893). Праводзіў этнаграфічныя экспедыцыі, даследаваў палескую частку Беларусі па левых прытоках Прыпяці (1906). Наватар беларускай этнаграфічнай навукі і фалькларыстыкі; адзін з першых сярод фалькларыстаў звярнуў увагу на казачнікаў. Сваёй працай паказаў наяўнасць глыбокага філасофскага мыслення ў беларускай народнай прозе. Этнаграфічная экспедыцыя ў Пермскую губерню (верасень 1920). Этнаграфічныя паездкі па Беларусі, па Смаленскай і Пскоўскай вобласцях (1923—1927)[2].
Удзельнік Беларускай акадэмічнай канферэнцыі (1926). Прапагандыст беларускай культуры, складальнік вопісаў беларускай калекцыі, адпраўленай на міжнародную выстаўку ў Ліверпулі (1939).
Шмат прац Сержпутоўскага не збераглося, у тым ліку і яго галоўная праца «Быт беларусаў». Яны, разам з архівам Беларускай Акадэміі навук, былі вывезены ў Германію і прапалі.
Асноўныя працыПравіць
- Першая публікацыя — нарыс «Голас з глушы» у «Мінскіх губернскіх ведамасцях» (1891).
- Этнаграфічны нарыс «Беларусы-палешукі» (каля 1906).
- Зборнік «Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў» (1911).
- Рукапісны «Зборнік беларускіх прыказак і прымавак». Зв. 6 тыс. тэкстаў.
- «Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў» (1930).
- «Кароткі слоўнік беларускай дзіцячай мовы». Праца высока ацэнена Я. Карскім.
- Збор песень з Горацкага, Чавускага, Мсціслаўскага, Клімавіцкага раёнаў, разам з кампазітарам Я. Прохаравым (1924). Лёс рукапісу невядомы.
ПамяцьПравіць
На хутары паблізу ад вёсак Пярэвалакі і Чудзін Ганцавіцкага раёна, дзе ў 1864—1885 гадах жыў А. Сержпутоўскі, у 2003 годзе ўсталявалі памятны знак[3].
Зноскі
- ↑ Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. — Мн., БелЭн, 1989. с.459
- ↑ Бондарчик А., Федосик А. А. К. Сержпутовский. — Мн.: Науки и техника, 1967. — 119 с.
- ↑ Памятный знак Сержпутовскому Александру Казимировичу // Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал [Электронны рэсурс] — Дата доступу 16.10.2015
ЛітаратураПравіць
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Сержпутоўскі Аляксандр // Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мінск: БГА, 2000.— 160 с. ISBN 985-6374-15-4.
- Касько У. Збіральнік народных скарбаў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Полымя. — ISSN 0131-2669, №2, 1985—С. 26—29.
СпасылкіПравіць
Аляксандр Казіміравіч Сержпутоўскі на Вікісховішчы |