Алеся Валер’еўна Берулава

Алеся Берулава (Ясная паляна[1], Тульская вобласць, РСФСР) — беларуская і расійская спявачка, прадзюсар, кампазітар, аўтар песень, актрыса, заснавальнік і лідар рок-гурта «Мантана» (1999—2003, 2016—па цяперашні час) і сінціпоп-гурта «Merry Poppins» (2004—2008).

Алеся Валер’еўна Берулава
Дата нараджэння 1 лістапада 1972(1972-11-01) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Муж: Сяргей Міхалок
Музычная дзейнасць
Прафесіі актрыса, спявачка, кампазітарка, прадзюсар
Інструменты голас[d]
Жанры Рок, поп-рок,, сінці-поп
mantana.top

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў Яснай Паляне (Тульскай вобласці) у РСФСР[1], па іншых дадзеных — у Чэхаславакіі.

  • Бацька — вайсковец (дэсантнік).
  • Маці — мастачка.
  • Малодшая сястра — Марына Берулава (удзельніца рок-гурта «Мантана» (1999—2003)[2] і сінціпоп-гурта «Merry Poppins» (2004—2008), мастак, фатограф[3].
  • Малодшая сястра — Людміла Берулава (удзельніца сінціпоп-гурта «Merry Poppins»).

Сям’я Берулава, як і шмат сем’яў вайскоўцаў, шмат разоў пераязджалі. Таму Алеся Берулава вучылася ў розных школах. Яны жылі ў Расіі, Чэхаславакіі, Малдове, Германіі. Сачыняць песні Алеся стала яшчэ ў дзяцінстве. Першую напісаную песню яна падарыла аднакласніцы на дзень нараджэння. З 4-га класа Алеся ладзіла выступы, яе гледачамі тады былі бацькі і аднакласнікі[4].

У Днестроўске (Малдова) Алеся скончыла музычную школу па класе фартэпіяна і займалася бальнымі танцамі. Дзякуючы сваім захапленням Алеся ўдзельнічала ў шматліціх усесаюзных конкурсах. Потым сям’я Берулава пераехала ў Германію.

У 1989 годзе ў Германіі яна скончыла сярэднюю агульнаадукацыйную школу. У гэтым жа годзе Алеся адправілася ў Мінск паступаць у «Беларускі ўніверсітэт культуры» на факультэт «рэжысуры масавых свят», пазней перавялася на факультэт «эстраднага вакала». Пасля інстытута Алеся з’ехала ў Германію, вучыцца вакалу, спяваць у клубах і на вуліцах сусветны фальклор і ўласныя песні, акампануючы на гітары. У Германіі яна таксама працавала фотамадэллю ў маладзёжным часопісе Yo Yo[1].

ТворчасцьПравіць

У пачатку 1998 года Алеся Берулава вярнулася ў Мінск і праз год (22 красавіка 1999 года) заснавала рок-гурт «Мантана». У складзе гурта запісала сінгл «Таму што…» (2000 год)[5]</ref> і альбом «Манікюры» (2001 год)[6].

У 2004 годзе Алеся разам з роднай сястрой Марынай Берулава стварыла сінціпоп-гурт «Merry Poppins». У перыяд існавання гурта запісала максі-сінгл «Merry Poppins» (2006 год)[7] і альбом Do svidania… (2008 год)<[8]. Алеся Берулава з’яўляецца салісткай, лідэрам, кампазітарам і аўтарам песень у абоіх гуртах[6]. Яна таксама з’яўляецца аўтарам шэрагу нявыдадзеных песень, якія адносяцца да розных перыядах яе творчасці[9].

Алеся Берулава ў перыяд з 2001—2008 гады займалася акцёрскай працай. У якасці актрысы знялася ў 3-х відэакліпах рок-гурта «Мантана» і 4-х відэакліпах сінціпоп-гурта «Merry Poppins», у некалькіх тэлевізійных праектах і фільме[10][11]<[12].

З 2016 года з’яўляецца вакалісткай і лідэрам адроджанай рок-групы Мантана.

ДыскаграфіяПравіць

МантанаПравіць

  • 2000 — Таму што… (сінгл) (Саюз)[5].
  • 2001 — Манікюры (альбом) (Саюз).

Merry PoppinsПравіць

  • 2006 — «Merry Poppins» (максі-сінгл) (Глорыя Медыя)[7].
  • 2008 — Do svidania… (альбом) (Вігма)[8].

Нявыдадзеныя песніПравіць

  • «1,2,3,4,5» (словы і музыка: А.Берулава).
  • «Цыганка» (словы: А.Берулава; музыка: С.Буглак).
  • «Таму што (усходняя)» (словы і музыка: А.Берулава).
  • «Каляровыя сны» (словы: М.Олев; музыка: М.Дунаеўскага).
  • «У які раз» (словы і музыка: А.Берулава).
  • «Таму што (першы варыянт)» (словы і музыка: А.Берулава).
  • «Пунсовенькая кветачка» («Мантана») (словы і музыка: А.Берулава).
  • «Навагодняя» («Мантана») (з к/ф «Навагоднія прыгоды, або Цягнік № 1») (словы і музыка: А.Берулава).
  • «Абяцаю» (словы і музыка: А.Берулава).
  • «Чаму ты не спіш» (словы: А.Берулава; музыка: С.Буглак).

Нявыдадзеныя песні Алесі Берулавай ўмоўна можна аднесці да напісаных да 1999 года («Цыганка» і «Чаму ты не спіш») і ўсе астатнія да створаных у перыяд існавання рок-гурта «Мантана» (1999—2003)[9].

Песні ў саўндтрэкахПравіць

  • У тэлефільме «Навагоднія прыгоды, або Цягнік № 1» можна пачуць песні: «Гэта не я» (у пачатку фільма) і «Навагодняя» (у канцы фільма).
  • У расійскім тэлесерыяле «Трое зверху» гучыць песня «Амуры». Усе 198 серый пачынаюцца і заканчваюцца пад гэтую песню[13]
  • У тэлесерыяле «Каменская 5» гучаць песні: «Манікюры», «Пунсовенькая кветачка» і «Дзяўчынкі-прыпевачкі». У фільме «Апошні забой».

ФільмаграфіяПравіць

  • 2002 — «Навагоднія прыгоды, або Цягнік № 1» (навагодні тэлефільм)[11].
  • 2005 — «На скрыжаваннях Еўропы» (тэлеперадача)[12].
  • 2007 — «Я сышчык» (тэлесерыял)[10].

УзнагародыПравіць

  • «Сінгл года» за максі-сінгл «Merry Poppins» на ўзнагародах «Містэрыя гуку» ў 2006 годзе (па выніках продажаў) (у складзе «Merry Poppins»).
  • Лаўрэат музычнай радыёпрэміі «Залатое вуха» радыёстанцыі «Альфа Радыё» ў 2006 годзе (у складзе «Merry Poppins»).

Асабістая жыццёПравіць

СпасылкіПравіць

Сацыяльныя сеткіПравіць

Зноскі