Алехандра Аменабар
Алеха́ндра-Ферна́нда Амена́бар-Ка́нтас (ісп.: Alejandro Fernando Amenábar Cantos; 31 сакавіка 1972, Сант’яга, Чылі) — іспанскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, кампазітар.
Алехандра Аменабар | |
---|---|
Alejandro Amenábar | |
Імя пры нараджэнні |
Алехандра Фернанда Аменабар Кантас Alejandro Fernando Amenábar Cantos |
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1972[1][2] (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
Чылі Іспанія |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, кампазітар, кінапрадзюсар, мантажор, кінакампазітар |
Кар’ера | 1991—нашы дні |
Прэміі |
Time Machine Award[d] (2006) |
Узнагароды | |
IMDb | 0024622 |
amenabar.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Сант’яга (Чылі) у сям’і іспанкі і чылійца. З 1994 года жыве ў Мадрыдзе. Заявіў аб сабе як таленавіты рэжысёр у 19 гадоў прэзентаваўшы сваю першую працу — кароткаметражны фільм «Галава» (La Cabeza), за якую атрымаў Першую прэмію Незалежнай Асацыяцыі Кінематаграфістаў-Аматараў. Пад апякунствам прадзюсара Хасэ-Луіса Куэрды здымае свой першы паўнаметражны фільм «Дыпломная праца» (Tesis) (1996). Потым — «Расплюшчы вочы» (Abre los ojos) (1997). У 2000 годзе здымае фільм «Іншыя» (The Others) з актрысай Ніколь Кідман у галоўнай ролі. Гэтая стужка была ўзнагароджана васьмю прэміямі «Гоя», сярод якіх за найлепшы фільм і за найлепшую рэжысуру. 3 верасня 2004 года Аменабар прэзентуе свой фільм «Мора ўнутры» (Mar adentro) з Хаўерам Бардэмам у ролі спаралізаванага Рамона Сампедры, які пражыў 30 гадоў прыкаваны да ложка і пра чыё жыццё і барацьбу за права на прыстойную смерць распавядае гэтая кінастужка. 11 верасня 2004 года стужка атрымала Спецыяльную прэмію кінафестывалю ў Венецыі, 11 снежня 2004 года — 14 прэмій «Гоя», 30 студзеня 2005 — 2 прэміі «Оскар» (за лепшы фільм не па-англійску і ў катэгорыі «лепшы акцёр» (Хаўер Бардэм)).
Фільмаграфія
правіцьЗноскі
- ↑ Alejandro Amenábar // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Alejandro Amenabar // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт (ісп.)
- Алехандра Аменабар на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Афіцыйная старонка фільму «У адкрытае мора» Архівавана 3 красавіка 2005. (ісп.)