Алешандры Пату

бразільскі футбаліст

Алешандры Радрыгіс да Сілва[заўв 1] (парт.: Alexandre Rodrigues da Silva; нар. 2 верасня 1989, Пату-Бранку, Бразілія), больш вядомы як Алешандры Пату або Алешандрэ Пата — бразільскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2008—2013).

Футбол
Алешандры Пату
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Алешандры Радрыгіс да Сілва
Мянушка Качаня (Pato), Патынья, Папера
Нарадзіўся 2 верасня 1989(1989-09-02)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
1998—2004 Бразілія Інтэрнасьянал
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Бразілія Інтэрнасьянал 10 (6)
2007—2013 Італія Мілан 117 (51)
2013—2016 Бразілія Карынтыянс 30 (9)
2014—2015   Бразілія Сан-Паўлу 59 (19)
2016   Англія Чэлсі 2 (1)
2016—2017 Іспанія Вільярэал 14 (2)
2017—2018 Кітай Цяньцзінь Цюаньцзянь 47 (30)
2019—2020 Бразілія Сан-Паўлу 20 (5)
2021—2022 Злучаныя Штаты Амерыкі Арланда Сіці 26 (3)
2023 Бразілія Сан-Паўлу 9 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006 Бразілія Бразілія (да 18) 4 (5)
2005—2010 Бразілія Бразілія (да 20) 12 (8)
2007—2012 Бразілія Бразілія (алімп.) 16 (4)
2008—2013 Бразілія Бразілія 27 (10)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Пекін 2008 футбол
Срэбра Лондан 2012 футбол
Кубкі канфедэрацый
Золата ПАР 2009
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 ліпеня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

«Інтэрнасьянал» правіць

Алешандры Пату — выхаванец школы бразільскага «Інтэрнасьянала». У 2006 годзе Алешандры стаў чэмпіёнам Бразіліі ва ўзроставай катэгорыі да 20 гадоў. Пасля таго як «Інтэрнасьянал» атрымаў перамогу ў розыгрышы Кубка Лібертадорэс і з каманды сышлі шматлікія лідары, клуб займеў праблемы з нападнікамі. Гэта прымусіла звярнуць увагу галоўнага трэнера Абеля Брагу на ўласную школу. Адтуль прыцягнулі ў асноўны склад на той момант найлепшых маладых нападнікаў Паўднёвай Амерыкі — Алешандры Пату і Луіса Адрыяну.

Гэтыя двое ігракоў па-сапраўднаму раскрыліся ў другой палове сезона. Дэбют Пату ў чэмпіянаце Бразіліі адбыўся 26 лістапада ў матчы супраць «Палмейраса». «Інтэрнасьянал» разграміў суперніка з лікам 4:1, а Пату зрабіў тры галявыя перадачы і забіў сам адзін гол.

«Мілан» правіць

2 жніўня 2007 года «Мілан» абвясціў аб куплі Алешандры. За яго была выплачана мінімальная сума, абумоўленая ў кантракце футбаліста з клубам з Порту-Алегры, гэта значыць 22 мільёны еўра.

Першую частку новага сезона ў «Мілане» Пату вымушаны быў правесці па-за гульнёй. Аднак малады бразілец прымаў удзел у таварыскіх матчах новага клуба. 13 студзеня 2008 года ў складзе «Мілана» Алешандры правёў свой ​​першы матч і забіў адзін гол.

«Карынтыянс» правіць

Перайшоў у «Карынтыянс» у студзені 2013 года, Алешандры абышоўся бразільскаму гранду ў 15 млн еўра. Пасля аднаго сезона ў «Карынтыянсе», быў на правах арэнды аддадзены клубу «Сан-Паўлу», у складзе якога правёў два гады.

Па заканчэнні сезона 2015 Пату меў намер вярнуцца ў Еўропу, дзе цікавасць да яго праяўляла адразу некалькі клубаў. У студзені 2016 года быў арандаваны лонданскім «Чэлсі» да канца сезона 2015/16[3]. Аднак, за лонданскі клуб амаль не гуляў з-за траўмы, і ў ліпені 2016 года вярнуўся ў «Карынтыянс»[4].

«Вільярэал» і Кітай правіць

У ліпені 2016 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Вільярэалам»[5], аднак ужо ў студзені 2017 года перабраўся ў кітайскі клуб «Цяньцзінь Цюаньцзянь»[6]. У сакавіку 2019 года разарваў кантракт з кітайскім клубам[7].

Апошнія гады правіць

У сакавіку 2019 года зноў стаў іграком «Сан-Паўлу», дзе выступаў у 2014—2015 гадах, падпісаўшы кантракт да 2022 года[8]. У жніўні 2020 года абвясціў аб сыходзе з каманды[9].

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з амерыканскім клубам «Арланда Сіці». У лістападзе 2022 года абвясціў аб сваім сыходзе[10].

У маі 2023 года вярнуўся ў «Сан-Паўлу», дзе гуляў да канца 2023 года.

Міжнародная кар’ера правіць

26 сакавіка 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Бразіліі, забіўшы адзіны гол у матчы супраць зборнай Швецыі.

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

«Інтэрнасьянал»:

«Мілан»:

«Карынтыянс»:

«Арланда Сіці»:

Міжнародныя правіць

Бразілія:

Заўвагі правіць

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць