Адкрыць галоўнае меню

Вольха, альха[4] (Alnus), род лістападных дрэў сямейства бярозавых.

Вольха
Tagalder8139.jpg
Alnus serrulata
злева — жаночыя пупышкі
справа — мужчынскія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alnus Mill.

Сінонімы
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19466
NCBI  3515
EOL  107300
GRIN  g:437
IPNI  3975-1
FW  54588

Дрэвы вышынёй да 23-35 м. Лісце суцэльнае. Цвітуць ранняй вясной, да з’яўлення лісця. Мужчынскія кветкі ў каташках, жаночыя ў шышачках, якія ператвараюцца ў суплоддзі. Плод — крылаты арэшак. Жывуць да 50-120 гадоў. Драўніна мае характэрную аранжавую афарбоўку.

На Беларусі 2 віды: вольха чорная (Alnus glutinosa) (на нізінных балотах, па берагах рэк і азёр) і вольха шэрая (Alnus incana) (на поўначы Беларусі). Утвараюць чорнаальховыя і шэраальховыя лясы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Entry for Alnus Mill. (англ.) . NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 5 снежня 2010.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 12. — 160 с. — 2 350 экз.