Алкалоіды — група азотазмяшчальных арганічных злучэнняў прыроднага паходжання (часцей за ўсё расліннага), большасць з якіх валодае ўласцівасцямі слабой асновы. Некаторыя нейтральныя і нават слабакіслотныя злучэнні таксама адносяцца да алкалоідаў. Часам алкалоідамі называюцца і сінтэтычныя злучэнні аналагічнай будовы.

Першы ізаляваны алкалоід, марфін, быў вылучаны ў 1804 г. з опійнага мака (Papaver somniferum)

Апроч вугляроду, вадароду і азоту ў малекулы алкалоідаў могуць уваходзіць атамы серы, радзей — хлору, брому або фосфару. Многія алкалоіды валодаюць выяўленай фізіялагічнай актыўнасцю. Да алкалоідаў належаць, напрыклад, такія рэчывы, як марфін, кафеін, какаін, стрыхнін, хінін і нікацін.

Літаратура

правіць
  • Tadeusz Aniszewski. Alkaloids — secrets of life. — Amsterdam: Elsevier, 2007. — 335 с. — ISBN 978-0-444-52736-3.
  • Manfred Hesse. Alkaloids. Nature’s Curse or Blessing. — Wiley-VCH, 2002. — 414 с. — ISBN 978-3-906390-24-6.
  • E. Fattorusso and O. Taglialatela-Scafati. Modern Alkaloids: Structure, Isolation, Synthesis and Biology. — Wiley-VCH, 2008. — 691 с. — ISBN 978-3-527-31521-5.
  • Tadhg P. Begley. Encyclopedia of Chemical Biology. — Wiley, 2009. — 3188 с. — ISBN 978-0-471-75477-0.
  • Paul M Dewick. Medicinal Natural Products. A Biosynthetic Approach. Second Edition. — Wiley, 2002. — 515 с. — ISBN 0471496405.