Алмаз (спецпадраздзяленне)

антытэрарыстычнае спецпадраздзяленне Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Спецыяльнае падраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» (СПБТ «Алмаз», раней Атрад спецыяльнага прызначэння МУС БССР «Беркут») — спецпадраздзяленне Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, якое вызначае сваю дзейнасць як выкананне шырокага спектру задач па прадухіленні тэрарыстычных актаў і рэагаванні па іх завяршэнні.

Спецыяльнае падраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз»
Гады існавання 2 студзеня 1991 — наш час
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне МУС Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікi Беларусь
Тып Падраздзяленне спецыяльнага прызначэння
Функцыя спецыяльныя аперацыі,
барацьба з тэрарызмам
Удзел у
Камандзіры
Дзеючы камандзір Віктар Краўцэвіч
Вядомыя камандзіры Уладзімір Навумаў,
Мікалай Карпянкоў

Наўпрост падпарадкоўваецца Міністру ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[1]. Паводле звестак СМІ, падраздзяленне апроч супрацьтэрарыстычных аперацый прымае ўдзел у задушэнні палітычных апанентаў рэжыму Лукашэнкі[2] і прыцягваецца для разгону масавых акцый пратэсту[3].

Гісторыя правіць

Атрад спецыяльнага прызначэння Міністэрства ўнутраных спраў БССР «Беркут» быў створаны 2 студзеня 1991 года ў адпаведнасці з загадам МУС СССР ад 14 снежня 1990 года. Гэта было першае спецыяльнае падраздзяленне міністэрства ўнутраных спраў на тэрыторыі БССР. Першапачаткова атрад «Беркут» быў у падпарадкаванні ўпраўлення па выкананні пакаранняў МУС БССР.

Першым камандзірам быў прызначаны капітан міліцыі Уладзімір Навумаў, тады яшчэ камандзір патрульнай роты. Асноўнымі задачамі падраздзялення ў той перыяд былі: вызваленне закладнікаў, затрыманні ўзброеных злачынцаў, ліквідаванне беспарадкаў ў месцах пазбаўлення волі.

У 1994 годзе камандзір «Беркута» Уладзімір Навумаў прапанаваў рэарганізаваць і пераназваць спецпадраздзяленне. Увосень 1994 года падраздзяленне было пераўтворанае ў спецыяльнае падраздзяленне Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з падпарадкаваннем асабіста міністру і атрымала новую назву — «Алмаз». Перад падраздзяленнем былі пастаўленыя новыя задачы, у тым ліку ўдзел у барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, затрыманне небяспечных і ўзброеных злачынцаў.

Паводле тагачаснага камандзіра «Алмазу» Мікалая Карпянкова, на 2005 год «Алмаз» правёў амаль 3700 спецыяльных аперацый, затрымаў 4300 чалавек за здзяйсненне цяжкіх злачынстваў, вызваліў 105 закладнікаў, абясшкодзіў 20 выбуховых прылад, адабраў амаль 21100 адзінак зброі і боепрыпасаў[4]. Паводле абвешчаных «Алмазам» звестак, на 2016 год спецпадраздзяленне прыняло ўдзел больш як у 14000 спецыяльных мерапрыемствах і аперацыях, абясшкодзіла больш за 6000 небяспечных выбуховых прадметаў, затрымала больш за 9600 падазраваных у злачынствах, адабрала каля 600 адзінак агнястрэльнай зброі і больш за 37000 боепрыпасаў, звыш за 600 кілаграм наркотыкаў[5].

Арганізацыйная структура правіць

  • Аператыўна-снайперскі аддзел
  • Аператыўна-тэхнічны аддзел
  • Аддзел кіналагічнай службы
  • Аддзел спецыяльнай падрыхтоўкі і аператыўнага забеспячэння спецмерапрыемстваў
  • Аддзел размініравання і прымянення спецыяльных сродкаў

Камандзіры правіць

Вядомыя аперацыі правіць

Тэрор супраць апазіцыі правіць

14 сакавіка 2002 года Мінскі абласны суд прызнаў вінаватай у выкраданні журналіста Дзмітрыя Завадскага групу, арганізаваную супрацоўнікам «Алмазу» Валерыем Ігнатовічам, асудзіўшы двух чалавек (Валерыя Ігнатовіча і Максіма Маліка) на пажыццёвае заключэнне, а яшчэ некалькі — на розныя тэрміны пазбаўлення волі[7].

2 сакавіка 2006 года каля РУУС Кастрычніцкага раёна Мінска машына актывіста апазіцыі Юрыя Радзівіла была абстраляная супрацоўнікамі «Алмаз» (пазней стала вядома, што страляў камандзір «Алмазу» Мікалай Карпянкоў). У той жа дзень байцы «Алмазу» затрымалі кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, які спрабаваў зарэгістравацца дэлегатам трэцяга Усебеларускага народнага сходу. Пры затрыманні яго жорстка збілі, але адпусцілі ў канцы дня[8]. 25 сакавіка 2009 года (Дзень Волі) былі затрыманыя актывісты «Маладога Фронта» Наста Палажанка і Дзяніс Карноў і вывезеныя за горад. Дзяніс Карноў быў збіты. Актывісты апазналі чалавека, які кіраваў выкраданнем, ім быў супрацоўнік «Алмазу» Аляксандр Лявоненка[9].

Супрацоўнікі «Алмазу» ўдзельнічалі ў разгоне акцыі пратэсту 19—20 жніўня 2010 года. Кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева збіваў камандзір «Алмазу» Мікалай Карпянкоў[10].

Спецыяльнае падраздзяленне «Алмаз» удзельнічала ў жорсткім падаўленні пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у жніўні 2020 года. 10 жніўня 2020 года супрацоўнікамі сілавіх ведамстваў Беларусі быў застрэлены мірны бяззбройны пратэстовец Аляксандр Тарайкоўскі. Праз некалькі дзён па забойстве Тарайкоўскага выйшла расследаванне «The Insider  (руск.)», у якім аўтары паводле відэаздымкаў зрабілі выснову, што забойства здзейсніў адзін з байцоў спецыяльнага падраздзялення «Алмаз» альбо «Альфа»[11]. 21 снежня 2020 года прадстаўнік грамадскай ініцыятывы «Беларускі народны трыбунал  (бел. (тар.))» і былы намеснік камандзіра баявой групы «Алмаз» Ігар Макар апублікаваў матэрыялы папярэдняга расследавання. У іх сцвярджаецца, што Аляксандр Тарайкоўскі быў забіты супрацоўнікам спецыяльнага падраздзялення «Алмаз» Каровіным Мікітам Юр’евічам 1993 года нараджэння пры саўдзеле іншых не ўстаноўленых супрацоўнікаў СПБТ «Алмаз», выстрал у вобласць сэрца зроблены самазарадным ружжом Сайга-12К[12].

Зноскі

  1. Белорусский алмаз (руск.)(недаступная спасылка). warspot.ru. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 11 студзеня 2021.
  2. Как обезвреживают оппозицию в Белоруссии (руск.). Deutsche Welle (17 ліпеня 2007). Праверана 11 студзеня 2021.
  3. Не только ОМОН. Пытаемся определить, какие подразделения задействованы на подавлении протестов (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (13 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2021. Праверана 11 студзеня 2021.
  4. Игорь Плугатарев. «Алмаз» у Лукашенко всегда наготове (руск.). naviny.by (13 снежня 2005). Праверана 26-1-2021.(недаступная спасылка)
  5. а б в г Алмаз: история с продолжением (руск.). СБ. Беларусь сегодня (7 красавіка 2016). Праверана 26-1-2021.
  6. Командир гродненского ОМОН Виктор Кравцевич ушел на повышение. Теперь он командир «Алмаз»
  7. Вясна 2007, с. 23.
  8. Вясна 2007, с. 36.
  9. Валянцін Стэфановіч. Прывід Тантон-Макута . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (22 снежня 2011). Праверана 26-1-2021.
  10. Борис Пастернак. Площадь-2010 (руск.). Белорусский партизан (21 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24-1-2021. Праверана 24-1-2021.
  11. Виктория Пономарева. CIT: К убийству протестующего в Минске могут быть причастны бойцы «Альфа» или «Алмаз» (руск.). The Insider  (руск.) (14 жніўня 2020). Праверана 28-1-2021.
  12. Беларуский Народный Трибунал. Дело Тарайковского. Отчет по результам предварительного расследования (руск.)(недаступная спасылка). Беларускі народны трыбунал  (бел. (тар.)). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2020. Праверана 28-1-2021.

Літаратура правіць